Вырашэнне сусветных праблем, ядзерная зброя і трактар для Уладзіміра Пуціна. Аб чым гаварыў Алякасндр Лукашэнка ў Санкт-Пецярбургу

Фота belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу прыняў удзел у нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Акрамя кіраўніка беларускай дзяржавы ў гэты дзень у расійскую паўночную сталіцу прыбылі Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў і Прэзідэнт Туркменістана Сердар Бердымухамедаў. Зразумела, усіх прымаў гаспадар нефармальнага саміту - Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Вітаючы ўдзельнікаў сустрэчы, расійскі лідар адзначыў, што яны прадстаўляюць дзяржавы, якія з-за вялікай колькасці абставін, гістарычных прычын з'яўляюцца бліжэйшымі сябрамі, саюзнікамі Расіі. "З якімі нас звязваюць адносіны сапраўднага стратэгічнага партнёрства. І з якімі мы разам імкнёмся выбудоўваць супрацоўніцтва ў духу добрасуседства, узаемнай выгады і ўліку інтарэсаў адзін аднаго. Такія нефармальныя сустрэчы лідараў СНД у паўночнай сталіцы Расіі становяцца добрай традыцыяй і даюць магчымасць у спакойнай дружалюбнай абстаноўцы абмяняцца думкамі па найбольш актуальных для ўсіх нашых краін пытаннях", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

Дарэчы, лідары краін ізноў сустрэнуцца ўжо на наступным тыдні ў сталіцы Казахстана Астане, дзе пройдзе шэраг міжнародных форумаў. Адзін з іх - поўнафарматнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, улічваючы, што цяпер у Садружнасці старшынствуе Казахстан. Такім чынам, нефармальная сустрэча ў Санкт-Пецярбургу - гэта і дадатковая магчымасць зверыць гадзіннікі. "На яго парадак дня казахстанскае старшынства выносіць сапраўды важныя тэмы інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў палітыцы, эканоміцы, гуманітарнай сферы. Як звычайна, да зацвярджэння рыхтуецца значны пакет сумесных дакументаў", - расказаў Уладзімір Пуцін.

"Супадзенне? Не думаю"

І ўсё ж саміт у Санкт-Пецярбургу мае нефармальны характар. Дата яго правядзення якраз прыпала на 70-гадовы юбілей Уладзіміра Пуціна. Несумненна, лідарам краін заўсёды ёсць што абмеркаваць. Праблемных пытанняў як на знешнім контуры, так і ўнутры СНД больш чым дастаткова. Але кіраўнікі дзяржаў скарысталіся магчымасцю, каб павіншаваць расійскага лідара. Як толькі пасля прыезду да месца сустрэчы - Канстанцінаўскага палаца - адчыніліся дзверы прадстаўніцкага аўтамабіля са штандарам Прэзідэнта Беларусі (дарэчы, гэта быў расійскі AURUS), як Аляксандра Лукашэнку акружылі мясцовыя журналісты.

"Што ў падарунак прывезлі, калі не сакрэт?" - пацікавіліся ў Прэзідэнта журналісты.

"Трактар", - адказаў Аляксандр Лукашэнка.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, які менавіта трактар, Прэзідэнт сказаў: "Такі, на якім я працую, - BELARUS. Самы лепшы. Ручной зборкі".

У Telegram-канале "Пул Першага" была апублікавана і фатаграфія сертыфіката на трактар для Уладзіміра Пуціна. Гэта мадэль BELARUS 1523.3. "Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Уладзіміравічу Пуціну з нагоды юбілею", - такі надпіс на сертыфікаце.

"З усімі насадкамі?" - прадоўжылі пытацца журналісты, маючы на ўвазе навясное абсталяванне на трактар для правядзення тых ці іншых работ.

"Насадак іх, ведаеш, мільён. Таму гэта па жаданні. Але я яму прапаную адну насадку - навясное абсталяванне - сеялку. Будзем сеяць збожжа. Можа, яшчэ што-небудзь. Яна ўніверсальная. Вырасцім - і Дуду, і Маравецкаму (кіраўніцтва Польшчы. - Заўвага БЕЛТА), Еўропе там, каб не галадалі. Каб не кралі ва Украіне збожжа, а везлі бедным краінам", - адказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гэта ўжо не першы раз, калі Прэзідэнт Беларусі праяўляе клопат пра заходніх суседзяў. Як паведамлялася БЕЛТА, раней у верасні перад візітам ва Узбекістан на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Аляксандр Лукашэнка раніцай сек дровы разам з бізнесменам Сяргеем Цяцерыным. "Не дадзім, Сямёныч, Еўропе замерзнуць, дапаможам нашым братам. Можа, і яны нам дапамогуць", - сказаў тады кіраўнік беларускай дзяржавы, умела арудуючы сякерай.

У Сяргея Цяцерына сячэнне дроў ішло не так гладка. "Елка такая цягучая", - паскардзіўся ён, спрабуючы рассекчы чарговае палена.

"Цягучая. Але, слухай, Еўропе не выбіраць цяпер: елка, бярозка. Галоўнае, каб цёпла было. Трэба падумаць, Сямёныч, як там, каб сяляне, рабочыя атрымалі, а не багацеі. І галоўнае, каб у Польшчы Дуда і Маравецкі не замерзлі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Зрэшты, вернемся да саміту ў Санкт-Пецярбургу. Ужо адзін толькі расказ пра трактар задаў мерапрыемству даволі нефармальны характар. А да гэтага журналісты любаваліся на вялізныя піраміды і кампазіцыі з дынь, кавуноў і фруктаў, якія размясціліся на тэрыторыі Канстанцінаўскага палаца дзякуючы Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону. Для тых, хто ў гэту пару года наведваў вялікія афіцыйныя мерапрыемствы ў Таджыкістане, гэта не ў навіну. Але паўночная сталіца Расіі такое паўднёвае багацце бачыла, бадай што, упершыню. На фоне ўражальнай кампазіцыі не прамінулі сфатаграфавацца і кіраўнікі дзяржаў.

Аб выхадзе з існуючай міжнароднай абстаноўкі і пагрозе ядзернай зброі

Сустрэча праходзіць у вельмі неспакойны час. І можна дакладна сказаць, што далёка не падарункі і тэма юбілею Прэзідэнта Расіі фарміруюць парадак дня. Зразумела гэта было і па астатніх пытаннях, якія задалі журналісты Аляксандру Лукашэнку.

Адно з іх было аб тым, якое выйсце бачыць беларускі лідар з міжнароднай абстаноўкі. "А навошта нам выходзіць з нейкай міжнароднай абстаноўкі? - парыраваў Аляксандр Лукашэнка. - З міжнароднай абстаноўкі выйсце павінны шукаць не мы. Мы туды не ўваходзілі і выходзіць адтуль не збіраемся з нейкімі патугамі. А яны няхай шукаюць з гэтай міжнароднай абстаноўкі (выйсце. - Заўвага БЕЛТА), куды яны зайшлі".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што журналісты не маюць усіх звестак аб тым, што адбываецца. "Яны шукаюць гэта выйсце ўжо даўно", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адно пытанне датычылася забеспячэння бяспекі заходніх граніц Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў існуючай міжнароднай абстаноўцы.

"Вы ж чулі заявы, што нібыта ўжо дамовіліся яны: арсеналы ядзернай зброі перамесцім у Польшчу, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Будзем думаць. Мы ўжо вырашылі, яшчэ раз падумаем, як на гэта адказваць. Не хвалюйцеся, усё будзе нармальна".

Пра неабходнасць прымаць меры на выпадак размяшчэння ядзернай зброі ў Польшчы Прэзідэнт Беларусі заяўляў і напярэдадні ў час нарады з эканамічным блокам урада: "Яны вунь, учора ўжо Дуда (Прэзідэнт Польшчы. - Заўвага БЕЛТА) заявіў. Гэта ўжо даўно прапрацавана. Мы з Пуціным гэта абмяркоўвалі, калі аб самалётах гаварылі па ядзернай зброі. Яны ўжо даўно з амерыканцамі дамовіліся, што арсеналы будуць у Польшчы. Аб чым гэта сведчыць? Што мы стаім рэальна перад атакай тактычнай ядзернай зброяй. Трэба прымаць меры. У нас яе няма. Але гэта не ваша пытанне, і я вас гэтым не гружу".

Як заяўляў лідар Польшчы Анджэй Дуда ў інтэрв'ю 5 кастрычніка, яго краіна была б не супраць далучыцца да праграм размяшчэння і захоўвання ядзернага арсенала ЗША ў краінах НАТА. І гэту тэму ён ужо абмяркоўваў з кіраўніцтвам ЗША. Пытанне аб магчымым размяшчэнні ядзернай зброі ў Польшчы пакуль застаецца адкрытым.

Аб эканамічным супрацоўніцтве ў СНД і разліках у нацвалютах

Сур'ёзную тэматыку размовы ва ўступным слове на сустрэчы задаў і сам юбіляр - Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

"Мы, вядома, і на цяперашняй сустрэчы, і на саміце ў Астане ўдзелім першарадную ўвагу далейшаму развіццю гандлёва-інвестыцыйнага партнёрства ў рамках СНД, падумаем над тым, як актывізаваць сумесную работу па павышэнні ўстойлівасці ўсіх нашых эканомік, у прыватнасці, праз нарошчванне двухбаковых і шматбаковых кааперацыйных сувязей, забеспячэнні тэхналагічнага суверэнітэту", - сказаў расійскі лідар.

Ён падкрэсліў, што эканамічнае супрацоўніцтва паміж краінамі СНД паслядоўна пашыраецца. Паводле яго даных, у мінулым годзе тавараабарот Расіі з краінамі СНД павялічыўся больш як на 30 працэнтаў - да $96 млрд. А ў першым паўгоддзі гэтага года вырас яшчэ на 7 працэнтаў. "Упэўнены, развіць такія пазітыўныя тэндэнцыі дазволіць больш энергічны пераход на нацыянальныя валюты ва ўзаемных разліках паміж краінамі Садружнасці. Уласна кажучы, мы з вамі робім гэта ўжо на працягу многіх гадоў. І гэта ніяк не прывязана да якой-небудзь палітычнай кан'юнктуры. У цэлым гэта будзе садзейнічаць умацаванню фінансавага суверэнітэту нашых дзяржаў, развіццю ўнутраных рынкаў капіталу, паглыбленню рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі", - заявіў Уладзімір Пуцін.

Не толькі Украіна, але і іншыя праблемы забеспячэння бяспекі

Расійскі лідар таксама прапанаваў у ходзе нефармальнага саміту закрануць і пытанні, звязаныя з праблемамі забеспячэння бяспекі на прасторы Садружнасці. "Бо акрамя Украіны, дзе адбываюцца сапраўды трагічныя падзеі, на жаль, і паміж іншымі блізкімі дзяржавамі постсавецкай прасторы ўзнікаюць часам канфлікты. І гэта, безумоўна, патрабуе выпрацоўкі мер па іх вырашэнні", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Вельмі празрысты намёк, напрыклад, на гісторыю канфлікту паміж Азербайджанам і Арменіяй. Дарэчы, у гэты момант Ільхам Аліеў і Нікол Пашынян сядзелі за агульным сталом. Чым не падстава, няхай і на нефармальным саміце, паспрабаваць знайсці развязкі па тых ці іншых праблемных пытаннях.

У сувязі са сказаным Уладзімірам Пуціным прыгадваецца і зусім нядаўні вераснёўскі канфлікт на граніцы паміж Кыргызстанам і Таджыкістанам.

Варта адзначыць, што Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў не змог прыехаць у Санкт-Пецярбург для ўдзелу ў нефармальным саміце. Яго прэс-сакратар растлумачыў такое рашэнне насычаным рабочым графікам. Зрэшты, як ужо было сказана вышэй, літаральна праз тыдзень на пляцоўцы Астаны будзе магчымасць падрабязна абмеркаваць усе хвалюючыя пытанні.

Уладзімір Пуцін у Санкт-Пецярбургу таксама падкрэсліў важнасць абменьвацца думкамі і аб развіцці супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам, злачыннасцю, незаконным абаротам наркотыкаў, карупцыяй.

Аб папулярызацыі рускай мовы

Уладзімір Пуцін у пачатку сустрэчы таксама з задавальненнем адзначыў, што Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў выступіў з ініцыятывай стварыць пад эгідай СНД міжнародную арганізацыю па падтрымцы і папулярызацыі рускай мовы. "Мы вельмі ўдзячны за гэта Прэзідэнту Такаеву. Думаю, што гэта важна для ўсіх, маючы на ўвазе, што руская мова, безумоўна, з'яўляецца мовай міждзяржаўных зносін. І, несумненна, гэта мае і практычнае вымярэнне - у Расіі без усялякага перабольшання працуюць мільёны грамадзян СНД, якія дапамагаюць і Расіі ў ажыццяўленні планаў развіцця, і самі зарабляюць неабходныя сродкі для падтрымання сваіх сем'яў", - сказаў расійскі лідар.

"Мы, вядома ж, падтрымліваем прапанову Прэзідэнта Казахстана і са свайго боку будзем рабіць усё для хутчэйшага ўвасаблення яе ў жыццё. З улікам таго, што наступны, 2023 год аб'яўлены ў СНД Годам рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін", - дадаў Уладзімір Пуцін.

Тут варта нагадаць, што і кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка не раз падкрэсліваў уклад беларускага народа ў развіццё рускай мовы. Напрыклад, у сакавіку 2019 года на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ ён сказаў: "Для мяне беларуская мова - мая родная мова. Такая ж, як руская. Руская мова - гэта наша мова". Прэзідэнт падкрэсліў, што не хоча проціпастаўляць дзве мовы, абедзве яны родныя для беларускіх грамадзян.

Тады Прэзідэнт заявіў, што беларусы, як ніякі іншы народ, унеслі вялікі ўклад у развіццё рускай мовы, а таксама прывёў у прыклад адну з алімпіяд па рускай мове ў Расіі, дзе ва ўсіх намінацыях беларускія ўдзельнікі перамаглі. На яго думку, ад гэтай спадчыны нельга адмаўляцца.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
16.40 Неруш: міфы, традыцыі, фальклор (Англ.)

Далей:
17.00 Навіны (Англ.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны