Вынікі комплекснай праверкі Узброеных Сіл. Прэзідэнт Беларусі сабраў ваенных для "разбору палётаў"

Фотa: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду для падвядзення вынікаў комплекснай праверкі Узброеных Сіл. Удзельнікамі нарады ў кіраўніка дзяржавы сталі амаль 300 чалавек, у ліку якіх - камандзіры злучэнняў, якія прыцягваліся да праверкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Маштабная праверка ва Узброеных Сілах па даручэнні Прэзідэнта праводзілася ў Беларусі з 16 студзеня. Ключавой асаблівасцю праверкі была яе арганізацыя. Кіраўнік дзяржавы прыводзіў у баявую гатоўнасць воінскія часці, абмінаючы Міністэрства абароны і Генеральны штаб. У ходзе праверкі былі пастаўлены канкрэтныя мэты: убачыць аб'ектыўную карціну, рэальны стан войскаў, ацаніць дзеянні ваеннаслужачых. Менавіта таму мерапрыемствы мелі раптоўны характар.

Прэзідэнт падпісваў распараджэнне пад грыфам "сакрэтна", у якім была пазначана задума маючай адбыцца праверкі. Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч атрымліваў закрыты пакет з дакументам і выязджаў у вызначаную кіраўніком дзяржавы воінскую часць. Па даручэнні беларускага лідара да правядзення праверкі таксама быў далучаны старшыня КДК Васіль Герасімаў.

Аляксандр Лукашэнка трымаў ход праверкі на асабістым кантролі, рэгулярна заслухоўваючы даклады дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі. Разам з тым кіраўнік дзяржавы заяўляў аб планах на асобным мерапрыемстве падвесці вынікі праверкі. "Ёсць недахопы, але ў цэлым армія боегатова. А дэталёва мы разбяромся потым", - адзначаў Прэзідэнт у размове з журналістамі.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці максімальна адкрытую размову па выніках праведзенай праверкі, нічога не ўтойваючы. "Гэта была хоць і планавая праверка, але ўпершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі такая маштабная", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы засяродзіў увагу на тым, што задача была пастаўлена адна: паглядзець, як будуць дзейнічаць часці, прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць, ва ўмовах ваеннага часу. "Мне гэтыя праверкі ва ўмовах мірнага часу - трата грошай. Лішніх грошай у нас няма", - канстатаваў беларускі лідар.

"Ніякага мірнага часу быць не можа. Мы рыхтуемся да вайны. На тое мы і Узброеныя Сілы стварылі, на тое мы іх утрымліваем, на тое народ адлічвае грошы для таго, каб нас з вамі ўтрымліваць. І ў гэтай аўдыторыі (і не толькі ў гэтай) людзі павінны разумець: мы абсалютна супраць войны. Асабліва нашы афіцэры, нашы салдаты, Узброеныя Сілы. Таму што мы ведаем, што такое вайна. Мы не хочам вайны, але армія для таго і прызначана. Калі раптам нехта вырашыць з намі размаўляць і глядзець на нас праз прыцэлы зброі, мы адкажам. Да гэтага і рыхтуемся, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - На жаль, сітуацыя такая, што без вас жа я ваяваць не магу. І я хачу, каб мае падначаленыя былі гатовы ваяваць. Калі мы будзем гатовы ваяваць, нас будуць баяцца (гэта немалаважна) і сюды ніхто не палезе. Вось мая мэта. Думаю, вы яе добра разумееце".

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што ў магчымым ваенным канфлікце будуць важны такія складнікі, як падрыхтоўка афіцэраў, ступень авалодання ваеннаслужачымі зброяй, фізпадрыхтоўка, стан узбраення і ваеннай тэхнікі. "Гэта аснова выжывання і перамогі ў баі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Адказнасць за краіну, за наш мірны, дружалюбны па сваім светапоглядзе народ найвялікшая на кожным з вас", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар яшчэ раз адзначыў, што комплексная праверка Узброеных Сіл праводзілася як ніколі маштабна і жорстка і даволі актыўна асвятлялася ў СМІ. "Адразу скажу, што асвятлялася так, як, можа, большасці з вас хацелася б. Таму што ўсю гадасць, якая ў нашай арміі ёсць, не хацелася б паказваць перш за ўсё нашым патэнцыяльным сапернікам, а магчыма, праціўнікам або ворагам", - дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сярод ваеннаслужачых нярэдка існавала меркаванне аб тым, што комплексная праверка Узброеных Сіл не будзе адрознівацца ад праверак, якія праводзіліся раней, усё будзе як заўсёды. "Як заўсёды, мужыкі, не будзе. Хачу вас папярэдзіць, чаму не будзе са мной. Таму што я пад вас падладжвацца не маю намеру - вы будзеце падладжвацца пад Галоўнакамандуючага. Калі вы хочаце ў будучай вайне (не дай бог яна будзе) застацца жывымі. А калі мы і далей будзем так прадаўжаць, як некаторыя з нас, - не толькі мы жывымі не застанёмся, але і нашы падначаленыя. Я гэта бачу па сучасных боесутыкненнях і войнах", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ўдзельнікаў праверкі ставілі ва ўмовы, максімальна набліжаныя да рэальных выклікаў: "Я яшчэ дакладней сказаў бы: да вайны без скідак на надвор'е, час сутак і іншыя фактары, якія ўскладняюць сітуацыю выканання баявых задач. Якое надвор'е было, вы памятаеце", - заявіў ён.

Галоўнакамандуючы ўказаў, што да кантрольных мерапрыемстваў былі прыцягнуты воінскія часці і падраздзяленні пастаяннай гатоўнасці Заходняга і Паўночна-заходняга аператыўных камандаванняў, сіл спецыяльных аперацый, Ваенна-паветраныя сілы і войскі проціпаветранай абароны. "Далей па маім распараджэнні мы будзем паднімаць асобную часць, даўкамплектоўваць яе, калі трэба, і па-сапраўднаму вучыцца ваяваць", - падкрэсліў ён.

Па даручэнні Прэзідэнта стан узбраенняў і тэхнікі ў злучэннях і воінскіх часцях цэнтральнага падпарадкавання правяралі Дзяржсакратарыят Савета бяспекі сумесна з Камітэтам дзяржаўнага кантролю. "Камітэт дзяржкантролю павінен ведаць, што адбываецца з ваеннай уласнасцю і маёмасцю. Камітэт дзяржкантролю перш за ўсё забяспечвае кантроль за ўласнасцю, дзяржаўнай маёмасцю, у якім яна стане", - сказаў беларускі лідар.

Другой немалаважнай задачай КДК, у тым ліку ў ходзе праверкі гатоўнасці Узброеных Сіл, кіраўнік дзяржавы назваў кантроль за расходаваннем дзяржаўных сродкаў і дзяржаўнага бюджэту: "Усе мы з вамі на бюджэце. Таму быў прыцягнуты Камітэт дзяржаўнага кантролю".

Акрамя таго, былі задзейнічаны і іншыя рычагі, якія мае ў распараджэнні Галоўнакамандуючы для атрымання аб'ектыўнай ацэнкі стану Узброеных Сіл. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ў арміі пакуль не ўдалося да канца выкараніць хлусню. "Для таго, каб ведаць, дзе вы хлусіце, а дзе не, і дзе ідзе наша праверка, былі мабілізаваны ўсе спецыяльныя падраздзяленні Камітэта дзяржбяспекі, ААЦ, пракуратуры, Следчага камітэта - усе. Асабліва органы контрразведкі КДБ, якія забяспечваюць контрразведвальнае суправаджэнне. Былі мабілізаваны ўсе. Але я ж разумею, што яны таксама ў пагонах і карпаратыўнасць у вас салідная. Таму я ад іх запатрабаваў: мне на стол - самую першасную інфармацыю", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца ўзроўню задач, тэмпу іх пастаноўкі і выканання, усё гэта было абумоўлена сур'ёзнасцю геапалітычнай абстаноўкі, падзеямі і ўсё большымі пагрозамі, якія фарміруюцца ў непасрэднай блізкасці да беларускіх граніц. Прэзідэнт звярнуў увагу на даволі шырокае кола лідараў іншых дзяржаў, з якімі ён добра знаёмы і рэгулярна сустракаецца. Гэта разам са шматгадовым вопытам работы дае магчымасць скласці меркаванне аб міжнароднай абстаноўцы і падзеях, што разгортваюцца ў свеце.

"Я чалавек інфармаваны. Вы ведаеце, што мы вядзём перагаворы з амерыканцамі. І вопыт майго жыцця і працы, у тым ліку службы ў арміі, дапамагае мне зрабіць адпаведныя высновы з усмешак, абдымкаў, цалавашак і іншае з амерыканцамі аж да Карэйскай народна-дэмакратычнай рэспублікі. Я ўжо не гавару пра Кітай і Расію. У мяне даўнія адносіны з кіраўніцтвам (гэтых краін. - Заўвага БЕЛТА) і не толькі з кіраўніцтвам", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
13.40 Навіны (Англ. ) (п.)

Далей:
14.00 Грамадзянская супольнасць (Ісп.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны