Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў навуковым і навукова-педагагічным работнікам дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці, перадае БЕЛТА.
"На нашых вачах набірае хуткасць новы этап лічбавай рэвалюцыі. Будучыня, аб якой яшчэ ўчора марылі самыя смелыя фантасты, надышла. І гэта будучыня - час навукі, без яе гарантаваць бяспеку, дабрабыт дзяржавы і свету ў цэлым немагчыма. Беларуская навука ва ўмовах глабальных выклікаў і нявызначанасці дэманструе ўстойлівасць і здольнасць да ўспрымання і пастаяннага развіцця інавацый, - сказаў Прэзідэнт. - Краіне патрэбны своечасовыя і эфектыўныя рашэнні. Калі сёння не будзе прарыўных навуковых адкрыццяў, заўтра ў нас не будзе ўнікальных тэхналогій".
Дыпломы доктара навук кіраўнік дзяржавы ўручыў 12 вучоным.
Дацэнт, начальнік рэгіянальнага цэнтра тэсціравання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Аляксандр Даўгалёў удастоены вучонай ступені доктара тэхнічных навук за распрацоўку і стварэнне тэхналагічных асноў аддзелачна-ўмацавальнай апрацоўкі паверхняў вузлоў трэння сучасных машын і механізмаў, якія забяспечваюць павышэнне іх зносастойкасці ў 3,8-4,9 раза. Вынікі даследаванняў ужо ўкаранёны на прадпрыемствах, уключаючы Мінскі завод колавых цягачоў, Магілёўскі інструментальны завод і шэраг іншых.
Вучоная ступень доктара тэхнічных навук таксама прысуджана дацэнту кафедры таваразнаўства і экспертызы тавараў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Марыі Зяньковай за распрацоўку навуковых асноў тэхналогіі кансервавання прарошчанага зерня пшаніцы і грэчкі для стварэння новых прадуктаў павышанай харчовай каштоўнасці, што характарызуюцца функцыянальнай накіраванасцю і працяглым тэрмінам захоўвання. Атрыманыя вынікі вырашаюць праблему забеспячэння насельніцтва бяспечнымі прадуктамі павышанай харчовай каштоўнасці, а таксама сезоннасці ў рабоце прадпрыемстваў кансервавай прамысловасці. Адпаведныя падыходы ўжо ўкаранёны ў вытворчасць, напрыклад, на Быхаўскім кансервава-агароднінасушыльным заводзе.
Яшчэ адзін доктар тэхнічных навук - дацэнт, загадчык галіновай лабараторыі новых тэхналогій і матэрыялаў навукова-тэхнічнага цэнтра ААТ "Інтэграл" - кіруючая кампанія холдынга "Інтэграл" Яраслаў Салаўёў. Вучоная ступень яму прысуджана за распрацоўку мадэлі і новых метадаў фарміравання хуткай тэрмаапрацоўкай кантактна-бар'ерных структур вырабаў сілавой мікраэлектронікі з палепшанай энергаэфектыўнасцю ў пашыраным тэмпературным дыяпазоне эксплуатацыі. Вынікі даследаванняў укаранёны ў вытворчасць.
Дацэнт, прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Вячаслаў Флейшэр таксама ўдастоены вучонай ступені доктара тэхнічных навук. Ён распрацаваў тэхналогію атрымання амідаў смаляных кіслот каніфолі і новых відаў біфункцыянальных прадуктаў на іх аснове. Укараненне гэтых навацый на айчынных прадпрыемствах дало магчымасць вырабляць шырокі асартымент высакаякасных відаў паперы і кардону з палепшанымі паказчыкамі трываласці і гідрафобнасці.
Дацэнту, загадчыку лабараторыі аўса Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі па земляробстве Антону Уласаву прысуджана вучоная ступень доктара сельскагаспадарчых навук за стварэнне сямі новых высокаўраджайных і адаптыўных сартоў аўса новага пакалення, а таксама за распрацоўку тэхналогіі вырошчвання айчынных сартоў аўса для рэалізацыі іх патэнцыялу ўраджайнасці ў змененых кліматычных умовах. Укараненне ўдасканаленай тэхналогіі і новых сартоў аўса на дзярнова-падзолістых глебах Беларусі забяспечвае павелічэнне ўраджайнасці збожжа на 1,1-11,6 ц/га.
Вольга Папко - дацэнт, дырэктар Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі - удастоена вучонай ступені доктара мастацтвазнаўства. Ступень прысуджана за раскрыццё значэння прыватных калекцый як мастацкага феномена, што адлюстроўвае характар гісторыка-культурнага кантэксту свайго часу і іх ролі ў развіцці мастацтва. Гэта дало магчымасць выявіць значэнне мастацкіх калекцый князёў Вітгенштэйнаў і іх арганічную сувязь з беларускім мастацтвам, зборам князёў Радзівілаў. Вынікі даследавання выкарыстоўваюцца ў замкавым комплексе "Мір", Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж" і Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.
Дацэнту, дэкану факультэта эканомікі і бухгалтарскага ўліку Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Святлане Шчарбацюк прысуджана вучоная ступень доктара эканамічных навук за распрацоўку ўлікова-аналітычнай сістэмы для кіравання сельскагаспадарчымі арганізацыямі ў крызісных станах. Гэта сістэма дае магчымасць эфектыўна кантраляваць выкананне планаў фінансавага аздараўлення і выяўляць рызыкі пагаршэння фінансавага стану сельгасарганізацый.
Алена Мядзведская - дацэнт кафедры сацыяльнай работы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна - удастоена вучонай ступені доктара псіхалагічных навук за вызначэнне праяў дэфармацыі вышэйшых псіхалагічных пазнавальных функцый (увагі, памяці, мыслення, мовы) у інтэрнэт-карыстальнікаў ва ўзросце 40-65 гадоў і распрацоўку мадэлі дэфармуючага інтэрнэт-уплыву, што тлумачыць іх з'яўленне праз рэалізацыю стратэгіі паводзін "адмаўленне ад намаганняў".
Вучоная ступень доктара медыцынскіх навук прысуджана дацэнту кафедры афтальмалогіі інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (БДМУ) Аксане Дудзіч за распрацоўку і ўкараненне ў клінічную практыку персаніфікаванай сістэмы лячэння пацыентаў з траўматычнымі дэфектамі і дэфармацыямі вачніцы на аснове камп'ютарнага мадэлявання. Гэта забяспечвае эфектыўнае аднаўленне эстэтыкі твару, скарачае час аперацыі ў 1,8 раза і садзейнічае практычна поўнаму аднаўленню зрокавых функцый у пацыентаў.
Яшчэ адзін доктар медыцынскіх навук - дацэнт кафедры прамянёвай дыягностыкі інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя БДМУ Алена Жук. Вучоная ступень прысуджана ёй за ўкараненне ў клінічную практыку аптымальных алгарытмаў прамянёвай дыягностыкі злаякасных новаўтварэнняў шыйкі і цела маткі. Распрацаваныя метады павялічваюць дыягнастычную эфектыўнасць абследавання і змяншаюць прамянёвую нагрузку на пацыента.
Вучоная ступень доктара медыцынскіх навук прысуджана дацэнту 1-й кафедры дзіцячых хвароб БДМУ Вераніцы Прылуцкай за распрацоўку і ўкараненне тэхналогіі медыцынскай прафілактыкі парушэнняў росту і развіцця ў буйнаважкіх і малаважкіх пры нараджэнні дзяцей.
Дацэнт, навуковы кіраўнік галіновай лабараторыі навукова-дыягнастычных даследаванняў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека Юлія Ярэц удастоена вучонай ступені доктара медыцынскіх навук за распрацоўку і ўкараненне ў практычную ахову здароўя новай эфектыўнай комплекснай сістэмы дыягностыкі і прагназавання інфекцыі ран і апёкаў.
Атэстаты прафесара Прэзідэнт уручыў загадчыку кафедры кіно і тэлебачання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Віктару Васільеву (мастацтва); доктару тэхнічных навук, загадчыку кафедры інфармацыйна-вымяральных сістэм Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Аляксандру Гусінскаму (прыборабудаванне і метралогія); доктару юрыдычных навук, прафесару кафедры дзяржаўнага кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вользе Талочка (права); доктару фізіка-матэматычных навук, галоўнаму навуковаму супрацоўніку Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі Алегу Траціннікаву (фізіка); доктару медыцынскіх навук, вядучаму хірургу медыцынскай часткі дзяржустановы "432-і ордэна Чырвонай Зоркі галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" Аляксею Трухану (медыцына); доктару медыцынскіх навук, загадчыку кафедры отарыналарынгалогіі з курсамі афтальмалогіі і стаматалогіі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ірыне Шлязе (медыцына).

Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут