Беларусь і Алжыр у бліжэйшыя год-два павінны выйсці на тавараабарот хаця б $500 млн

Фота: belta.by


Беларусь і Алжыр у бліжэйшыя год-два павінны выйсці на тавараабарот хаця б $500 млн. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Алжыры па выніках перагавораў з Прэзідэнтам гэтай краіны Абдэльмаджыдам Тэбунам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мінулым годзе мы напрацавалі $50 млн тавараабароту. Для такога патэнцыялу, якім мы з Алжырам валодаем, гэта смешная лічба. Мы павінны ў бліжэйшыя год-два (мы з Прэзідэнтам аб гэтым дамовіліся) выйсці на тавараабарот хаця б паўмільярда долараў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"З упэўненасцю магу канстатаваць, што перагаворы з маім калегам былі канкрэтныя. Мы абмеркавалі ўвесь двухбаковы парадак дня, а таксама актуальную міжнародную сітуацыю, - сказаў Прэзідэнт Беларусі. - У асноўным па ўсіх пытаннях міжнароднага парадку дня нашы пазіцыі супадаюць. Нашы сённяшнія перагаворы, калі яны некага хвалююць (а як я зразумеў са слоў Прэзідэнта, некага яны хвалююць), абсалютна не накіраваны супраць трэціх краін. Мы вялі перагаворы ў раўнапраўным ключы ў інтарэсах нашых народаў".

"Алжыр - гэта глабальныя вароты ў Афрыку. У гэтым наш прагматызм. І я свайму сябру і таварышу - Прэзідэнту Алжыра - пра гэта сказаў. Мы шмат аб чым перагаварылі. Але на вышэйшы ўзровень няма чаго цягнуць усе гэтыя пытанні. Мы правялі тут два дні таму цудоўны форум, на якім сустрэліся кіраўнікі нашых кампаній і карпарацый. Яны бачаць канкрэтныя пытанні і шмат аб чым дамовіліся. Закрытых тэм няма абсалютна. Гэта не толькі гуманітарныя пытанні, сельская гаспадарка, але і ваенна-прамысловы комплекс", - падкрэсліў беларускі лідар.

У гэтым плане Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не з'яўляецца сакрэтам той факт, што Алжыр у асноўным валодае зброяй, тэхналогіі якой з савецкіх часоў і якая цяпер набываецца ў постсавецкіх краінах. "А ў плане рамонту і мадэрнізацыі гэтай зброі канкурэнтаў на постсавецкай прасторы сёння няма. Але мы сёння можам ужо не толькі мадэрнізаваць узбраенні, рамантаваць, але мы можам вырабляць многія віды зброі самастойна", - заўважыў беларускі лідар.

"Што датычыцца машынабудавання (а Беларусь - машынабудаўнічая краіна), Прэзідэнт сказаў, што яны зацікаўлены ў будаўніцтве сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці трактароў і аўтамабіляў. Наша тэма. Мы гатовы тут працаваць. Канкурэнты наўрад ці ў нас будуць у плане цаны і якасці, - запэўніў Прэзідэнт. - Мы гатовы дзяліцца з вамі тэхналогіямі. Пад гэтыя тэхналогіі пастаўляць і разам вырабляць адпаведную тэхніку. А абучаць вашых людзей, калі трэба, гэтым тэхналогіям".

Паводле яго слоў, Алжыру, у прыватнасці, вельмі патрэбны беларуская сельскагаспадарчая тэхніка і сельгастэхналогіі. Паколькі без гэтага немагчыма вырашыць пытанне харчовай бяспекі. Адзін з буйных такіх праектаў Аляксандр Лукашэнка прапанаваў рэалізаваць утраіх, сумесна з Аманам, у сферы вытворчасці ўгнаенняў.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што Алжыр цікавіць вытворчасць малочнай і мясной прадукцыі. "Гэта наша тэма. Мы заўсёды можам і пачалі ўжо супрацоўнічаць у гэтым плане", - падкрэсліў ён.

Яшчэ адзін перспектыўны напрамак - супрацоўніцтва ў адукацыі. Алжыр кожны год выпускае з ВНУ вялікую колькасць спецыялістаў, а ўрачы менавіта з гэтай краіны займаюць вельмі вялікую долю сярод медработнікаў у Францыі. "Гэтым усё сказана. Нездарма змагаліся з французскім каланіялізмам", - заўважыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Алжыры добра памятаюць часы супрацоўніцтва з Савецкім Саюзам і цяпер дэлегацыю з Беларусі прымаюць як добрых і надзейных сяброў.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што Алжыр за мінулыя гады зрабіў значны рывок у сваім развіцці, дасягнуў поспеху па многіх напрамках. "Сюды імкнуцца ўсе. Зразумела, Алжыр выбірае. Ён супрацоўнічае перш за ўсё з дзяржавамі, дружалюбнымі да яго. Усе хочуць тут працаваць і працуюць ужо. Выдатныя адносіны ў Алжыра з Іспаніяй, Германіяй, Італіяй, - адзначыў Прэзідэнт. - Таму я так засумняваўся: думаю, дзе ж наша месца ў Алжыры. Калі Прэзідэнт прадоўжыў расказ, я зразумеў, што мы заўсёды ў сваіх сяброў можам знайсці сваё месца для работы".

Аляксандр Лукашэнка на перагаворах запрасіў прадстаўнікоў Алжыра прыязджаць у Беларусь, каб вывучыць існуючыя магчымасці. "Дзверы адчынены для алжырцаў як надзейных, добрых нашых сяброў. Калі вам нешта падыдзе і спадабаецца, мы гатовы з вамі супрацоўнічаць і працаваць. Але не так, як некалі каланіялісты. Мы гатовы супрацоўнічаць як з сябрамі, блізкімі людзьмі, - запэўніў кіраўнік дзяржавы. - 47 мільёнаў чалавек, велізарная краіна з вельмі вялікім патэнцыялам. Тут трэба працаваць. Мы шмат аб чым дамовіліся. І гэта не пачатак. Мы выводзім нашы адносіны на больш высокі ўзровень. А далей мы яшчэ нямала зробім".

Абдэльмаджыд Тэбун таксама расказаў аб выніках перагавораў: "Мы ацанілі нашы крокі ў ходзе двухбаковых адносін. Гаварылі аб асноўных пытаннях, абмеркавалі наш план на 2026-2027 гады. Мы дамовіліся падтрымліваць інвестыцыі ў сферах сельскай гаспадаркі, машынабудавання, фармацэўтыкі, навуковых даследаванняў. Нашы міністры абмеркавалі ўсе пытанні па гандлі".

Прэзідэнт Алжыра адзначыў перспектывы росту тавараабароту паміж дзвюма краінамі.

Абдэльмаджыд Тэбун заявіў, што ў ходзе перагавораў прэзідэнты таксама абмеркавалі шэраг міжнародных пытанняў, у тым ліку адносна сітуацыі ў Палесціне і Лівіі. Абмяркоўвалася таксама пытанне вырашэння канфлікту ва Украіне. Кіраўнікі дзяржаў сышліся на думцы, што яго неабходна вырашыць мірным шляхам з дапамогай перагавораў.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
02.20 Беларусь ад “А” да “Я” (Франц.) (п.)

Далей:
02.40 Ваш сябар – Беларусь! (Кіт.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны