Беларусь удзельнічае ў нарадзе бакоў Канвенцыі аб ядзернай бяспецы ў Вене

Фотa: belta.by


Беларусь удзельнічае ў 10-й агляднай нарадзе дагаворных бакоў Канвенцыі аб ядзернай бяспецы, якая праходзіць у штаб-кватэры МАГАТЭ (Вена, Аўстрыя) да 24 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржатамнаглядзе.

Удзел у аглядных нарадах дагаворных бакоў з'яўляецца часткай міжнародных абавязацельстваў краіны ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. У склад беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў мерапрыемстве ўвайшлі прадстаўнікі Дзяржатамнагляду, Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі, ДВА "Белэнерга", ДП "Беларуская АЭС", Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў - "Сосны" НАН Беларусі і Міністэрства замежных спраў. Узначальвае дэлегацыю намеснік начальніка Дзяржатамнагляду Рыгор Асташка.

У ходзе 10-й агляднай нарады беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у пленарных пасяджэннях і рабоце краінавых груп, на пасяджэннях якіх дагаворныя бакі будуць прадстаўляць і абмяркоўваць нацыянальныя даклады аб выкананні канвенцыі. Абмеркаванне беларускага нацыянальнага даклада адбудзецца 15 красавіка.

Удзелу беларускай дэлегацыі ў 10-й агляднай нарадзе бакоў канвенцыі папярэднічала маштабная падрыхтоўчая работа. У 2025 годзе быў падрыхтаваны 10-ы нацыянальны даклад Беларусі аб выкананні Канвенцыі аб ядзернай бяспецы і размешчаны ў адкрытым доступе на інтэрнэт-рэсурсе Дзяржатамнагляду. Нацыянальны даклад быў перакладзены на англійскую мову і загружаны на спецыяльную платформу канвенцыі з аўтарызаваным доступам. У мінулым годзе Беларусь таксама вывучыла нацыянальныя даклады 29 краін і міжнародных арганізацый і задала да іх 213 пытанняў. У сваю чаргу да нацыянальнага даклада Беларусі паступіла 163 пытанні ад 20 краін і міжнародных арганізацый, адказы на якія былі падрыхтаваны і размешчаны на платформе з аўтарызаваным доступам.

Канвенцыя аб ядзернай бяспецы ўступіла ў сілу у 1996 годзе і накіравана на тое, каб абавязаць дагаворныя бакі, якія эксплуатуюць наземныя грамадзянскія атамныя электрастанцыі, падтрымліваць высокі ўзровень бяспекі шляхам устанаўлення асноўных прынцыпаў бяспекі. Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб ядзернай бяспецы ў 1998 годзе. У рамках канвенцыі краіны-ўдзельніцы адзін раз у тры гады ажыццяўляюць падрыхтоўку нацыянальных дакладаў аб выкананні абавязацельстваў, вывучаюць у рэжыме аддаленага доступу нацыянальныя даклады іншых краін і фарміруюць пытанні да іх, забяспечваюць падрыхтоўку адказаў на пытанні, якія паступілі да нацыянальных дакладаў, удзельнічаюць у аглядных нарадах дагаворных бакоў у штаб-кватэры МАГАТЭ, арганізуюць рэалізацыю ў краіне рэкамендацый, атрыманых на аглядных нарадах.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
12.00 Навіны (Англ.) (п.)

Далей:
12.20 Эканамічны пульс (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны