Фота: belta.by
Беларусь зрабіла заяву 30 красавіка ў час дыскусіі па пытанні аб украінскім канфлікце на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене. Заяву прадставіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ ў Вене Андрэй Дапкюнас, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы ўзялі слова для таго, каб чарговы раз звярнуць увагу на заклік, з якім Беларусь неаднаразова звярталася да дзяржаў-удзельніц, былых і бягучага старшынстваў АБСЕ: сур'ёзна разгледзець першапрычыны і вытокі цяперашняга канфлікту ў Еўропе для таго, каб знайсці шляхі хутчэйшага выхаду з яго. На жаль, гэты заклік дагэтуль не пачуты", - адзначыў Андрэй Дапкюнас.
Пастаянны прадстаўнік Беларусі таксама падкрэсліў: "Нашы разважанні мы хочам арганізаваць вакол трох простых пытанняў. Пытанне першае: хто загубіў "Тытанік"? Пераважная большасць людзей перакананы, што гэта зрабіў вялізны айсберг. Толькі нямногія адкажуць, што "Тытанік" загубілі людзі, якія кіравалі яго курсам і скорасцю. Ледзяной гарой кіравала толькі логіка яе існавання. Ледзяная гара была нязменнай данасцю, на якую ніяк не ўплывае сіла чалавечага непрымання, злосці, нязгоды, крыўды. Мы прыводзім гэты прыклад як сімвал варыятыўнасці чалавечай рэакцыі на неадольныя абставіны, на аб'ектыўную данасць".
"Мы прыводзім гэты прыклад як сімвал здольнасці (або няздольнасці) людзей успрымаць і прымаць рэчаіснасць такой, якая яна ёсць. Сімвал здольнасці (або няздольнасці) чалавека жыць у рэальным, а не выдуманым свеце, вызначаць свае дзеянні на аснове халоднага аб'ектыўнага разліку жаданага і магчымага, на аснове гістарычнага вопыту і ўрокаў папярэдніх пакаленняў", - заявіў Андрэй Дапкюнас.
Беларускі дыпламат таксама прадоўжыў: "Раскручваемы сёння ў Еўропе страшэнны махавік антырасійскай і антыбеларускай істэрыі, санкцыйнай агрэсіі, шалёнага псіхозу ваенных падрыхтовак стварае ў нашым уяўленні менавіта вобраз "Тытаніка".
Самагубная логіка еўрапейскіх палітычных эліт, якія фактычна прызналі дапушчальнасць і непазбежнасць новай глабальнай вайны, нясе поўным ходам "Тытанік" еўрапейскай палітыкі на айсберг радыкальна змененага свету. Свету, які ўжо нельга вярнуць у ранейшы стан - ні пераконваннямі, ні дзяжурным паўтарэннем заклікаў паважаць узгодненыя паўстагоддзя таму прынцыпы міждзяржаўнага ўзаемадзеяння".
Мы не перастаём дзівіцца, наколькі адарванай ад жыцця і разважлівасці можа быць логіка НАТАўскіх стратэгаў: яны, нібы забыўшы, чым у гісторыі заканчваліся паходы еўрапейскіх краін на Усход, сур'ёзна разважаюць аб ваенным канфлікце з буйнейшай у свеце ядзернай дзяржавай, - адзначыў Андрэй Дапкюнас. - Мы проста дзівімся, наколькі моцнай павінна быць нянавісць заходніх эліт да Расіі, каб свядома паставіць крыж на любых рэалістычных спробах дээскалацыі крытычнай напружанасці на кантыненце".
"Ці скончыцца гэта процістаянне еўрапейскага "Тытаніка" з ледзяной гарой зараджаемага новага свету ўзаемным самаразбурэннем або горшага ўдасца пазбегнуць, залежыць ад таго, ці знойдзецца на яго капітанскім мосціку смелы і адказны лідар, здольны адэкватна ацаніць рэальнасць.
Лідар, не звязаны па руках і нагах медыйным адабрэннем і палітычным рэйтынгам. Лідар, які не жыве ў палоне ўласных фантазій і няздзяйсняльных жаданняў і як мантру паўтарае: "Айсберг павінен быць разбураны". Лідар, які думае пра даўгачасны дабрабыт свайго народа больш, чым пра ідэалагізаваныя штампы і шанцы ўласнага перавыбрання на чарговых выбарах. Лідар, не падобны да тых еўрапейскіх лідараў, каго Прэзідэнт Беларусі нядаўна назваў часовымі кіраўнікамі", - заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі.
"Пытанне другое: хто забіў дыпламатыю ў АБСЕ? Упэўнены, што ў дзясяткаў дэлегацый у гэтай зале ёсць гатовы аднолькавы адказ. Ужо чатыры гады як дыпламатычна ваяўнічая большасць у гэтай зале вызначыла галоўнага вінаватага ва ўсіх бедах. Некаторыя з заходніх краін выбралі сабе аб'ект для дэманізацыі яшчэ дзесяцігоддзі таму. Ужо чатыры гады як дыпламаты вялікай колькасці краін у АБСЕ, якія па сваім прызванні абавязаны наводзіць масты камунікацыі і дыялогу, перакваліфікаваліся ў прапагандыстаў і самазабыўна гэтыя масты спальваюць. Гэта сумна", - выказаў меркаванне беларускі дыпламат.
"На нашу думку, дыпламатыю ў АБСЕ забіла кароткая гістарычная памяць людзей, якія забылі ўрокі мінулай вайны, забылі тое, як паўстагоддзя таму лідары на Захад і Усход ад Вены закончылі халодную вайну і заклалі асновы мірнага супрацоўніцтва на кантыненце. Дыпламатыю ў АБСЕ забіла слабасць чалавечай натуры, якая размяняла вельмі цяжкую работу розуму і сэрца па пошуку агульных падыходаў з апанентам, на таннае самазадавальненне лайкамі і рэпостамі ў сацыяльных сетках, палітычны цырк і флэш-мобы. Дыпламатыю ў АБСЕ забіла высакамернасць палітычных эліт, якія ў пачатку 1990-х гадоў палічылі, што, перафразоўваючы Оруэла, хоць усе краіны роўныя, ёсць краіны "больш роўныя", чым астатнія: ёсць краіны важныя і краіны, чыімі інтарэсамі можна пагарджаць. Дыпламатыю ў АБСЕ забіла бомба паблажлівай пагарднасці, закладзеная пад канцэпцыю адзінай і непадзельнай бяспекі", - выказаў перакананасць пастаянны прадстаўнік Беларусі.
Ён спытаў: "Колькі часу павінна прайсці, колькі тысяч і мільёнаў чалавечых жыццяў павінна быць страчана, каб лідары розных "кааліцый жадаючых" (але нямогучых) усвядомілі тое, як дзеянні - іх уласныя і іх папярэднікаў - справакавалі і падсілкоўваюць вайну ва Украіне, як экспансіянізм НАТА падарваў еўрапейскую архітэктуру бяспекі?"
"Пытанне трэцяе: дзе шукаць надзею? Я ведаю, што ў гэтай зале шмат людзей, не гатовых змірыцца з тым, каб контуры новага светапарадку вызначаліся на полі бою, - сказаў Андрэй Дапкюнас. - Я ведаю, што ў гэтай зале дастаткова дыпламатаў - з вопытам, бачаннем і адказнасцю, - хто верыць, што ў крытычны для лёсаў сусвету момант дыпламатыя можа і павінна адыграць сваю спрадвечную ролю: дапамагчы вярнуць міждзяржаўнае ўзаемадзеянне з віртуальнага свету лжэнавін, высакамернасці і славалюбства ў поле адказнага, скрытага ад старонніх вачэй, дыялогу ў імя міру".
"Рэдкі пасол можа памяняць пункт гледжання свайго дзяржаўнага лідара. Аднак кожны пасол здольны ўнесці свой уклад у аднаўленне нармальнага асяроддзя дыпламатычнага ўзаемадзеяння ў адзінай пан'еўрапейскай арганізацыі, у стварэнне ўмоў для будучых перагавораў па афармленні новай архітэктуры бяспекі і супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы.
Пытанне толькі ў асабістай грамадзянскай смеласці дыпламата і яго (або яе) гатоўнасці пераадолець уласныя і калектыўныя штампы і стэрэатыпы і зрабіць першы крок насустрач апаненту", - заявіў Андрэй Дапкюнас.

Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут