Фотa: belta.by
Беларусь заўсёды няўхільна выконвала патрабаванні міжнародных дагавораў і пагадненняў у галіне раззбраення, нераспаўсюджвання ўзбраенняў і кантролю над імі. Гэта было адзначана беларускай дэлегацыяй у час выступлення ў Вене на Форуме АБСЕ па супрацоўніцтве ў галіне бяспекі, паведамілі ў беларускім пасольстве ў Аўстрыі.
"На пасяджэннях Форуму АБСЕ па супрацоўніцтве ў галіне бяспекі прадаўжаюць гучаць заклікі асобных дзяржаў-удзельніц у адрас Беларусі вярнуцца да выканання сваіх міжнародных абавязацельстваў. У сувязі з гэтым хацелі б падкрэсліць, што Беларусь заўсёды няўхільна выконвала патрабаванні міжнародных дагавораў і пагадненняў у галіне раззбраення, нераспаўсюджвання і кантролю над узбраеннямі, а часта рабіла нават больш, чым прадпісана гэтымі дакументамі. Рашэнне аб прыпыненні верыфікацыйнай дзейнасці Беларусь прыняла ў 2020 годзе пасля таго, як на фоне распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі аб гэтым заявілі іншыя краіны і пачалі адмаўляць нам у правядзенні інспекцый", - адзначылі прадстаўнікі Беларусі.
Пры гэтым Беларусь прадаўжала выконваць двухбаковыя дамоўленасці аб дадатковых мерах даверу і бяспекі і на парытэтнай аснове запрашала прадстаўнікоў Літвы і Латвіі для назірання за этапамі вучэнняў "Захад-2021" і "Саюзная рашучасць-2022".
"Увесь гэты час Беларусь таксама была адкрытая для рабочых сустрэч экспертаў у рамках двухбаковых дамоўленасцей аб дадатковых мерах даверу і бяспекі, - было адзначана ў час форуму. - Аб гэтым мы неаднаразова інфармавалі калег з Польшчы, Літвы і Украіны. На жаль, у 2021-м і 2022 гадах адбыліся толькі сустрэчы экспертаў Беларусі і Латвіі. Гэта сведчыць аб жаданні іншых дзяржаў не працаваць над вырашэннем існуючых пытанняў за сталом перагавораў, а палітызаваць іх".
Звяртае на сябе ўвагу і тое, што прэтэнзіі ў прыпыненні верыфікацыйнай дзейнасці гучаць у адрас Беларусі, у той час як шэраг іншых краін, уключаючы нашых польскіх суседзяў, да гэтага часу закрытых для інспекцый і наведванняў па ацэнцы з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі, чамусьці не згадваецца.
"Нягледзячы на прэцэдэнт, калі прадстаўнікі Беларусі не былі запрошаны на мерапрыемства ў рамках Венскага дакумента 2011 года, што ставіць пад сумненне далейшую эфектыўную работу гэтага механізма, Беларусь у бліжэйшыя дні мае намер аднавіць верыфікацыйную дзейнасць па Дагаворы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе і Венскім дакуменце 2011 года. Адпаведныя паведамленні будуць накіраваны па сетцы сувязі. Спадзёмся, што асобныя дзяржавы-ўдзельніцы адмовяцца ад палітыкі байкатавання і вернуцца да поўнага выканання сваіх міжнародных абавязацельстваў", - было заяўлена на форуме.
"Гэта абавязковая ўмова вяртання працэсу кантролю над узбраеннямі на прасторы АБСЕ ў канструктыўнае рэчышча. Са свайго боку Беларусь прадоўжыць на добраахвотнай аснове прадстаўляць інфармацыю аб праводзімых ва Узброеных сілах мерапрыемствах, - адзначана ў час выступлення. - На мінулым тыдні ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі да выканання задач па прызначэнні ў 2021-2022 гадах завяршыліся заняткі па баявой гатоўнасці. Прадоўжыўся трэці этап праверкі сіл рэагавання".
"Падраздзяленні Узброеных сіл прадаўжаюць выконваць задачы па ўзмацненні аховы ўчасткаў Дзяржаўнай граніцы Беларусі сумесна з органамі пагранічнай службы і падраздзяленнямі ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў", - расказалі прадстаўнікі Беларусі.
Яны таксама праінфармавалі, што на наступным тыдні ў рамках транспарэнтнасці ваенныя аташэ замежных дзяржаў, акрэдытаваныя пры Міністэрстве абароны Беларусі, наведаюць падраздзяленні Узброеных сіл, якія выконваюць задачы па ўзмацненні Дзяржаўнай граніцы Беларусі з Украінай.
Беларуская дэлегацыя яшчэ раз звярнула ўвагу ўдзельнікаў форуму на тое, што Беларусь была і застаецца адкрытай для ўзаемапаважлівага, прафесійнага і дэпалітызаванага дыялогу, накіраванага на аднаўленне даверу і ўмацаванне бяспекі ў рэгіёне.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут