Аляксандр Турчын: гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Кыргызстана знаходзяцца на ўздыме

Фота: belta.by


Беларусь і Кыргызстан у бліжэйшыя гады павінны актывізаваць двухбаковае супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на сустрэчы са старшынёй Кабінета Міністраў - кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Адылбекам Касымаліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Турчын адзначыў, што гэты афіцыйны візіт - значная падзея ў двухбаковых адносінах. Беларусь і Кыргызстан звязвае доўгатэрміновае партнёрства, заснаванае на моцнай дружбе і ўзаемнай павазе."Мы, вядома ж, рэгулярна і эфектыўна сустракаемся на пляцоўках інтэграцыйных аб'яднанняў - ЕАЭС і СНД. Асаблівыя надзеі ўскладаем на актывізацыю ўзаемадзеяння ў фармаце ШАС. Шчыра віншуем Кыргызскую Рэспубліку з пераходам старшынства ў гэтай важкай арганізацыі, - адзначыў Аляксандр Турчын. - Тым не менш з улікам нашых саюзніцкіх адносін прапаную ў далейшым паставіць на сістэмную аснову арганізацыю ўзаемных двухбаковых афіцыйных кантактаў".

Асновай беларуска-кыргызскіх адносін з'яўляецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, якое ахоплівае шырокі спектр напрамкаў. Узаемны гандаль дэманструе пазітыўныя тэндэнцыі нават ва ўмовах складанай геапалітычнай абстаноўкі. У 2024 годзе тавараабарот паміж краінамі вырас на больш як 15 працэнтаў. У гэтым годзе тэндэнцыя росту паставак з абодвух бакоў захоўваецца. Прымножыць зададзеныя тэмпы - першарадная задача двухбаковай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, работу якой курыруюць віцэ-прэм'еры.

Як адзначыў прэм'ер-міністр, Беларусь і Кыргызстан маюць значны патэнцыял для нарошчвання супрацоўніцтва ў такіх ключавых галінах, як машынабудаванне, сельская гаспадарка, інавацыйныя тэхналогіі. Перспектывы бакі бачаць у пашырэнні прамысловай кааперацыі.

На 12-м пасяджэнні камісіі, якое паспяхова прайшло ў Бішкеку ў лістападзе 2024 года, прыняты амбіцыйныя планы па давядзенні ў бліжэйшыя пяць гадоў тавараабароту да паўмільярда долараў. У мэтах дасягнення гэтай высокай планкі рэалізуецца дарожная карта супрацоўніцтва да 2027 года. Сёння падпісана дарожная карта да 2030 года.

"Лакаматывам, безумоўна, з'яўляецца супрацоўніцтва ў прамысловай сферы, у якой найбольш ярка праяўляецца ўзаемадапаўняльнасць нашых эканомік, - адзначыў Аляксандр Турчын. - Беларусь і Кыргызстан маюць значны патэнцыял для нарошчвання супрацоўніцтва ў такіх ключавых галінах, як машынабудаванне, сельская гаспадарка, інавацыйныя тэхналогіі. Аднак мы не павінны рабіць акцэнт толькі на аб'ёмах паставак. Важны і якасны складнік. Перспектывы мы бачым у пашырэнні прамысловай кааперацыі. Гэтыя сферы ў комплексе адкрываюць шырокія магчымасці для сумеснага абмену вопытам і рэалізацыі высокатэхналагічных праектаў, выгадных абодвум бакам. Мы ведаем, што ў вас актыўна будуецца жыллё, узводзяцца інфраструктурныя і дарожныя аб'екты. Удзяляецца ўвага экалогіі".

Беларусь і Кыргызстан рэалізуюць сумесныя праекты, у прыватнасці па зборцы ліфтаў, трансфарматараў. Яны маюць патэнцыял для маштабавання. Наладжана ўзаемадзеянне на міжрэгіянальным узроўні, актыўна развіваюцца бізнес-кантакты. Прыкметнай падзеяй стала правядзенне ў чэрвені бягучага года бізнес-форуму дзелавых колаў Беларусі і Кыргызстана на пляцоўцы выстаўкі "Белагра" ў Мінску.

"Практыку правядзення такіх форумаў важна прадоўжыць. У Беларусі створаны сур'ёзны партфель эфектыўных сучасных інструментаў экспартнага фінансавання, працуюць механізмы міжнароднага фінансавага лізінгу, заключаны неабходныя пагадненні Банка развіцця Рэспублікі Беларусь з кыргызскімі банкамі. Хачу прапанаваць нашым кыргызскім сябрам актыўней карыстацца такой магчымасцю для пашырэння сваіх інтарэсаў", - адзначыў Аляксандр Турчын.

Таксама на сустрэчы абмеркавалі гуманітарнае супрацоўніцтва. Усё больш магчымасцей прадастаўляецца маладому пакаленню кыргызстанцаў для атрымання адукацыі ў беларускіх навучальных установах. Пашырэнне сувязей у сферы культуры, спорту і турызму дасць магчымасць умацаваць фундамент адносін і ўзбагаціць іх змест.

"Мы адкрытыя да абмеркавання розных напрамкаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва, пашырэння эканамічных сувязей. Упэўнены, што новы імпульс беларуска-кыргызскаму супрацоўніцтву надасць падпісанне пакета дакументаў па выніках нашай сустрэчы", - адзначыў Аляксандр Турчын.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
19.20 Беларусь – агульны дом (Пол.)

Далей:
19.40 Вывучаем беларускую мову (Пол.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны