Аляксандр Лукашэнка: тавараабарот Беларусі са Смаленскай вобласцю трэба вярнуць на ўзровень $5 млрд

Фота: belta.by


Тавараабарот Беларусі са Смаленскай вобласцю трэба вярнуць на ўзровень $5 млрд. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі Васіліем Анохіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас тавараабарот у свой час быў пад $5 млрд. Гэта проста, я так разумею, вароты Беларусі ў велізарную Расію. Гэта нармальна. Мы з гэтым згодны. Як мы з Пуціным дамовіліся, гэтыя тры вобласці павінны быць вельмі цесна звязаны з Беларуссю - Бранская, Смаленская, Пскоўская. Плюс побач Ленінград (Піцер) - родны нам, беларусам, і знаёмы горад. Яны гатовы з намі супрацоўнічаць па ўсіх напрамках. Калі трэба, будзем працаваць, як бы складана ні было, і з масквічамі. Яны гатовы з намі супрацоўнічаць і купляць усё, што мы вырабляем", - сказаў Прэзідэнт.

"Слухайце, дай бог нам гэта пераадолець. Але мы і на Сахаліне працуем. Па асобных напрамках, тэхналагічных і гэтак далей, дзе мы маем вопыт, мы і там працуем. Па ўсёй Расіі. Але аснова - гэта нашы суседзі. І тое, што мы крыху звальваемся па тавараабароце, - трэба разабрацца ва ўрадзе, у чым там праблема і паднапружыцца, каб мы гэтыя $5 млрд мелі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У 2023 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Смаленскай вобласцю склаў $4,4 млрд, а па выніках студзеня - верасня 2024-га - $3,1 млрд.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў асаблівую духоўнасць жыхароў суседніх Смаленскай, Пскоўскай абласцей: "Нам ёсць чаму ў вас павучыцца. Яна нават вышэйшая, чым у нашых людзей"."Ведайце, што мы заўсёды вашы людзі і гатовы падставіць плячо, нават ва ўрон каму-небудзь і нават ва ўрон уласным інтарэсам, калі гэта будзе трэба", - запэўніў беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама ў цэлым падкрэсліў, што ў Беларусі і Смаленскай вобласці агульныя гісторыя, сучаснае. "І я абсалютна перакананы, што і будучыня ў нас павінна быць агульная, - заявіў ён. - Раз'яднаць нас практычна немагчыма. Людзі жывуць, маюць нармальныя стасункі, перамяшчаюцца. Калі недзе мы не прынялі рашэнне, я думаю, Расія і Беларусь прымуць гэтыя рашэнні - стасункі праз граніцу паміж суседнімі абласцямі. Людзі ў нас абсалютна падобныя адзін да аднаго і няхай яны жывуць спакойна".

Больш таго, яшчэ з былых часоў адзін аднаму дапамагалі, напрыклад беларускія камбайны падстаўлялі плячо суседзям на ўборцы збожжавых, а там, у сваю чаргу, дапамагалі гаспадаркам палівам. "Гэта значыць, як бы мы там палітычна ні раз'ядноўваліся - разваліўся Савецкі Саюз - людзі зразумелі, што трэба жыць разам", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён агучыў шэраг ключавых напрамкаў для далейшага развіцця супрацоўніцтва са Смаленскай вобласцю. Тым больш з гэтай вобласці можна працаваць на ўсю Расію. "Тармажэння ў нас ніякага няма і не будзе з боку Беларусі. Але скорасць. Час такі цяпер, што трэба ўключаць дадатковыя скорасці, каб, як я гавару, заднія, якія за намі ідуць, не затапталі нас, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы да гэтага гатовы. Я ведаю пазіцыю Прэзідэнта Расіі, майго вельмі добрага сябра. Як я гавару, старэйшага брата. Поўная падтрымка, узаемаразуменне па ўсіх напрамках".

 

Аб сэрвісным цэнтры і пастаўках тэхнікі

Адна з прапаноў - стварэнне ў гэтым расійскім рэгіёне сэрвіснага цэнтра МАЗ. "Я не бачу праблем, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Трэба там ствараць сэрвісны цэнтр. У адваротным выпадку, навошта ім нашы МАЗы, калі мы не можам іх абслужыць. Хоць Беларусь побач, мы заўсёды падстрахуем. Але трэба, каб і там была гэта пляцовачка".

Пры гэтым у дадзеным цэнтры пажадана абслугоўваць і іншую беларускую тэхніку.

Што датычыцца абнаўлення парку пасажырскай тэхнікі, за апошнія два гады ў Смаленскую вобласць пастаўлена 55 аўтобусаў МАЗ. У тым ліку пастаўляецца электратранспарт. "Гэта - будучыня. Смаляне, як і беларусы, вымушаны проста будуць гэтым займацца. У нас ёсць пэўныя кампетэнцыі. Трэба працаваць разам", - прапанаваў кіраўнік дзяржавы.

Тое ж самае датычыцца паставак дарожна-камунальнай тэхнікі.

"Трэба дамаўляцца і пастаўляць. Але і абслугоўваць трэба", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ёсць магчымасці і для кааперацыі ў рамках зборачных вытворчасцей. "Зборачныя вытворчасці Бабруйскаграмаш і Мотавелазавода. Я выбіраю тое, што, магчыма, вам трэба будзе. Вашы людзі гавораць, што гэта вам трэба. Нам гэта выгадна. Мы падтрымліваем гэтыя прадпрыемствы. Нам трэба ў гэтым напрамку таксама рухацца, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Сельгастэхніка ў Смаленску заўсёды будзе патрэбна. Тое ж самае, мне далажылі, вялікая цікавасць па меліярацыі. Мы аднавілі тэхніку (для патрэб меліярацыі. - Заўвага БЕЛТА) - бульдозеры, экскаватары, дрэнаўкладчыкі. Зусім побач пад Оршай прадпрыемства АМКАДОРа. Калі патрэбна дапамога, вопыт, каб з чаго-небудзь пачаць, мы гатовы вам аказаць пасільную адпаведную дапамогу".

Ёсць што прапанаваць Cмаленскай вобласці і ў плане пажарнай тэхнікі. "Той від, які заўсёды патрэбны будзе. У нас нават Зімбабвэ, В'етнам, Кітай з задавальненнем купляюць нашы машыны. Без гэтага нікуды сёння не дзецца".

 

Аб дарожным будаўніцтве

"Калі вы будзеце будаваць недзе дарогі, мы можам уключыцца. Хочаце - пад ключ, хочаце - можам на субпадрадзе. Як вы захочаце. Калі гэта вам трэба будзе", - прапанаваў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама адзначыў, што ў Беларусі вырабляецца поўны комплекс дарожнай тэхнікі.

 

Аб станкабудаванні

Станкабудаванне - гэта будучыня, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "Калі быў у Іркуцку, Казані, я размаўляў ужо з кіраўнікамі прадпрыемстваў, спецыялістамі, авіябудаўнікамі. Яны вельмі зацікаўлены ў станках", - расказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што ў Беларусі гэты напрамак быў развіты яшчэ з савецкіх часоў, а потым крыху адсталі. "За апошнія гады мы нямала зрабілі ў станкабудаванні. Без гэтага нікуды. Любое прамысловае прадпрыемства без станкоў, ну якое гэта прадпрыемства? - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Калі сумленна, я не вельмі паглыблены ва ўзровень беларускай вытворчасці станкоў. Зімой хачу пацікавіцца і паглядзець. Але разам з мікраэлектронікай (таксама з Прэзідэнтам абмяркоўвалі) станкабудаванне - пытанне нумар адзін для Беларусі і Расіі. Наша запатрабаванасць у Расіі каласальная. Каму, як не смалянам, калі гэта трэба будзе, мы гатовы дапамагчы".

 

Аб пастаўках прадуктаў харчавання

Абавязковы напрамак супрацоўніцітва - гэта пастаўкі прадуктаў харчавання, улічваючы, што Беларусь непасрэдна суседнічае са Смаленскай вобласцю.

"Не думаю, што тут у нас праблемы ёсць. Калі ласка. Людзі прыязджаюць, самі купляюць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на якасць беларускай прадукцыі, а ў алкагольнай і тытунёвай галінах наогул вельмі строгае рэгуляванне дзяржавы. "Людзі ведаюць, што ў нас якасны тавар. Няма ніякіх праблем, каб нам супрацоўнічаць", - падкрэсліў ён.

Губернатар Смаленскай вобласці ў першую чаргу падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэчы і выказаў шчырую ўдзячнасць за ўвагу да пытанняў прыгранічнага супрацоўніцтва. "Вашы цёплыя сяброўскія адносіны з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным з'яўляюцца ўзорам для паводзін і для нашых далейшых дзеянняў, з'яўляюцца прыкладам, якога мы стараемся прытрымлівацца ва ўзаемадзеянні з нашымі беларускімі калегамі", - сказаў Васілій Анохін. У прыватнасці, ён адзначыў, што многія пытанні абмяркоўвае са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Субоціным: "Шчыра, па-добраму, па-добрасуседску, абсалютна адкрыта". "Вы правільна сказалі, Аляксандр Рыгоравіч, што нашы братэрскія народы маюць агульную гісторыю, культурныя каштоўнасці, і, сапраўды, нам гэта трэба захоўваць. Беларусь заўсёды гасцінна нас сустракае", - падкрэсліў кіраўнік расійскага рэгіёна.

Паводле яго слоў, Смаленская вобласць у апошнія гады прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах рознай накіраванасці, якія праводзяцца ў Беларусі. Напрыклад, у Форуме рэгіёнаў, у тэматычных выстаўках, культурных фестывалях, у прыватнасці, у Славянскім базары. У сваю чаргу беларускія творчыя калектывы таксама прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, праводзімых у Смаленскай вобласці. Вядзецца ўзаемадзеянне па лініі грамадзянска-патрыятычнага выхавання - больш за 1 тыс. прадстаўнікоў рэгіёнаў Беларусі прымаюць удзел у пошукавым руху Смаленскай вобласці.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны