Аляксандр Лукашэнка: патэнцыял Беларусі і Свярдлоўскай вобласці Расіі дае магчымасць падвоіць тавараабарот

Фота: belta.by


Узровень развіцця і патэнцыял Беларусі і Свярдлоўскай вобласці Расіі даюць магчымасць падвоіць тавараабарот, які і цяпер з'яўляецца немаленькім - амаль $1 млрд. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 18 мая на сустрэчы з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Расіі Дзянісам Паслерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вітаючы кіраўніка вобласці, кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў свой час бываў там і пераканаўся, што гэты рэгіён вельмі няпросты. "Я ведаю добра з гісторыі, з рэчаіснасці, што ваша вобласць з'яўляецца адной з цэнтральных абласцей і "расіяўтваральнай", калі можна так сказаць, вобласцю", - сказаў беларускі лідар. Паводле яго слоў, у савецкія часы вытворчая база Свярдлоўскай вобласці і прадукцыя, якая выраблялася, былі прадметам для гонару. "Усё, што мы не маглі зрабіць на ўскраінах, мы рабілі і стваралі ў вас. Самыя перадавыя тэхналогіі былі ў вас", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Супрацоўніцтва Беларусі з гэтым расійскім рэгіёнам кіраўнік дзяржавы назваў паспяховым. За апошнія гады, паводле яго слоў, дасягнуты тавараабарот амаль $1 млрд. Аднак Прэзідэнт упэўнены, што ўзровень развіцця і патэнцыял Беларусі і Свярдлоўскай вобласці даюць магчымасць дасягаць значна больш амбіцыйных вынікаў. "Разумеючы маштаб і разумеючы тыя аб'ёмы, якія вы можаце вырабляць і мы, мільярд - гэта проста для нас прахадная лічба. І справа часу, каб маглі нават падвоіць гэты тавараабарот", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён абазначыў некалькі ключавых перспектыўных напрамкаў для нарошчвання супрацоўніцтва. Сярод іх, напрыклад, машынабудаванне і сельская гаспадарка з магчымасцю павелічэння паставак тэхнікі, прадукцыі, а таксама пры неабходнасці - мінеральных угнаенняў. Беларусь, як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, не мае праблем з рэалізацыяй угнаенняў, хоць гэты напрамак і знаходзіцца пад санкцыямі. "Мы прыстасаваліся да іх, і ў нас сёння лішніх мінеральных угнаенняў няма. Усё, што мы некалі пастаўлялі (і нават больш), - і па цэнах, і па аб'ёмах - мы прадаём на міжнародных рынках", - сказаў ён. Тым не менш, пры неабходнасці краіна гатова аказаць у гэтым плане падтрымку расійскаму рэгіёну.

"Мы часта гаворым: машынабудаванне, сельская гаспадарка. Але часта забываем, што мы ў свой час і цяпер маем даволі высокі ўзровень развіцця станкабудавання, - прывёў прыклад яшчэ адной патэнцыяльнай сферы для ўзаемадзеяння Прэзідэнт. - Вы можаце гэта ўлічыць. Для нас гэта вельмі важна. Мы з Прэзідэнтам Расіі часта абмяркоўваем гэту праблему, з вашымі міністрамі. Яны разумеюць, што без станка не створыш нічога талковага, асабліва маючы на ўвазе Беларусь і Свярдлоўскую вобласць (дзе развіта прамысловасць. - Заўвага БЕЛТА). Там станкі патрэбны. Таму мы гатовы ў гэтым напрамку працаваць".

Лагічным крокам у прадаўжэнне супрацоўніцтва па абазначаных напрамках уяўляецца ўзмацненне прамысловай кааперацыі. "Гэта аснова, будучыня нашага развіцця, узаемаадносін паміж Беларуссю і Расіяй. Мы гатовы пашыраць гэта супрацоўніцтва ў плане кааперацыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. У гэтым плане, паводле слоў Прэзідэнта, ёсць добрыя прыклады супрацоўніцтва, напрыклад, паміж БелАЗам і "Пнеўмабудмашынай".

"Калі заходнія кампаніі (амерыканскія і іншыя) сышлі з рынку нашага і расійскага, у нас адкрыліся новыя магчымасці. І ў гэтым напрамку мы таксама гатовы працаваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі з часоў Савецкага Саюза захавалі і развілі многія напрамкі і вытворчасці, напрыклад, оптыку і мікраэлектроніку, якія вельмі актуальны для Расіі. "Мы гэта ўсё захавалі і, больш таго, узнялі на патрэбны ўзровень. Мы нямала пастаўляем гэтай прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю. Калі вам гэта патрэбна будзе, прыгледзьцеся ўважліва. Мы гатовы не проста да паставак, але і стварэння сумесных кааперацыйных сувязей, прадпрыемстваў тут і ў вас для таго, каб развіваць гэтыя напрамкі", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

"Гэтыя так званыя санкцыі паказалі, што трэба арыентавацца на сваё і імпартазамяшчэннем займацца, іншымі напрамкамі для таго, каб ствараць сваё, - прадоўжыў Прэзідэнт. - З задавальненнем чую аб тым, што і самалёты з'яўляюцца свае (грамадзянскія ў тым ліку), я ўжо не гавару пра ВПК, які атрымаў у вас вельмі сур'ёзнае развіццё". Гэта ў сваю чаргу падцягвае за сабой і аналагічныя сферы ў Беларусі, заявіў кіраўнік дзяржавы. Базы па рамонце гэтай тэхнікі, якія існуюць у краіне, паступова пераходзяць на ўзровень вытворчасці. "Пачынаем вырабляць і бранятэхніку, і самалёты, і суднабудаванне ў нас развіваецца - не ў рамонтным напрамку, а стварэнне сучасных комплексаў, сучасных машын. Для нас гэта выгадна. У той жа час гатовы працаваць у Расіі па ўсіх напрамках", - сказаў беларускі лідар.

Нафтаперапрацоўка таксама ўваходзіць у лік напрамкаў для актывізацыі супрацоўніцтва, адзначыў Прэзідэнт. "Сёння шаленства хапае з боку нашых праціўнікаў, якія прыводзяць у ненармальны стан нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Мы маем два мадэрнізаваныя заводы - пасол (пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў. - Заўвага БЕЛТА) гэта добра ведае - і падстаўляем сваё плячо ў любы час, як гэта трэба. Калі ў гэтым плане патрэбна дапамога і падтрымка вашаму рэгіёну, вы паслу скажыце, Барыс Вячаслававіч нас праінфармуе. Будзем старацца вам дапамагчы так, як дапамагаем сёння ўсёй Расіі", - сказаў беларускі лідар.

У сваю чаргу кіраўнік расійскага рэгіёна адзначыў, што дзякуючы сумеснай рабоце і падтрымцы ў Беларусі на вышэйшым узроўні адносіны са Свярдлоўскай вобласцю добра развіваюцца. Напрыклад, бакі істотна рушылі наперад у кааперацыі.

Па выніках сустрэчы ў кіраўніка дзяржавы Дзяніс Паслер расказаў журналістам, што абмяркоўвалася не толькі рэалізацыя ўжо існуючых праектаў, але і перспектыўныя напрамкі сумеснай работы на будучыню. Яны ў тым ліку звязаны з развіццём энергетычнай інфраструктуры. "Праграма вялікая. Самае галоўнае, што яна сістэмна кожны год рэалізуецца. І пацвярджэнне таго - рост тавараабароту", - сказаў ён.

Губернатар звярнуў увагу, што калі Беларусь звычайна займала 5-7-е месца па аб'ёме гандлю са Свярдлоўскай вобласцю, то па выніку 2025 года ўжо знаходзіцца на трэцяй пазіцыі. "Тавараабарот амаль $1 млрд. З улікам тых перспектыў, якія мы сёння абмяркоўвалі, я думаю, гэта будзе рубеж, які мы перасягнём ужо ў гэтым годзе, і ўпэўнена будзем рэалізоўваць іншыя сумесныя праекты", - заявіў Дзяніс Паслер.

Аб'ём узаемнага гандлю паміж Беларуссю і Свярдлоўскай вобласцю апошнія гады пастаянна павялічваецца. Калі ў 2021 годзе тавараабарот складаў крыху менш як $500 млн, то па выніках 2025 года наблізіўся да $930 млн. За першы квартал бягучага года тавараабарот дасягнуў амаль $224 млн, што практычна на 3 працэнты вышэй за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года. Пры гэтым беларускі экспарт склаў больш за $157 млн. У расійскі рэгіён пастаўляюцца пераважна ўстройствы на вадкіх крышталях, лазеры, сыры і тварог, вырабы з чорных металаў, касметыка.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
12.40 Гаспадарчы падыход (Англ.) (п.)

Далей:
13.00 Навіны (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны