Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць назваў умовы магчымага выкарыстання ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле версіі заходніх СМІ, Расія імкнецца размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю да саміту НАТА, які пройдзе ў Вільнюсе 11-12 ліпеня, і гэтыя дзеянні трактуюцца як спроба ядзернага шантажу. Прэзідэнта папрасілі расставіць кропкі над "i", спытаўшы, навошта ў Беларусі ядзерная зброя і якія ўмовы яе захоўвання і выкарыстання.
"Расія ні да чаго не імкнецца. Не ў Расіі справа", - адказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі было яго просьбай і настойлівым патрабаваннем да расійскага боку, каб гарантаваць бяспеку нашай краіны.
"Спачатку я прасіў Пуціна. Потым я настойліва па-сяброўску запатрабаваў - вярні мне пакуль гэту зброю (тактычную, а не стратэгічную ядзерную зброю. - Заўвага БЕЛТА). Мне яе дастаткова", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт на гэтым этапе не бачыць неабходнасці для размяшчэння стратэгічнай ядзернай зброі, напрыклад расійскіх "Таполяў": "Навошта мне стратэгічная, тыя ж "Таполі"?.. Хоць мы цяпер рыхтуем пляцоўкі і пад гэтыя ўзбраенні. Яны ўсе жывыя-здаровыя, акрамя адной. Таму калі трэба, мы ў любы момант..."
"Але "Таполя" - гэта міжкантынентальная ракета. Я што, з Амерыкай збіраюся ваяваць? Не. Таму мне пакуль дастаткова гэтай (тактычнай ядзернай. - Заўвага БЕЛТА) зброі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
"Гэта было маё патрабаванне. Гэта не Расія мне навязвала. Чаму? Таму што з ядзернай дзяржавай, як вы ўсе кажаце, ніхто яшчэ ў свеце не ваяваў. І я не хачу, каб з намі ваявалі. Пагроза такая ёсць? Ёсць. Я павінен прадухіліць гэту пагрозу", - растлумачыў Прэзідэнт.
Ён нагадаў, што адной з першых яго прапаноў расіянам было ўзброіць ядзернымі боегалоўкамі некалькі беларускіх "Паланэзаў". Але гэта аказалася вельмі складаным. Таму прынялі рашэнне перадаць тактычную ядзерную зброю, папярэдне падрыхтаваўшы сховішчы. "Усё гатова. Думаю, пройдзе некалькі дзён, і мы будзем мець тое, што мы і прасілі. І нават крыху больш", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Умовы, створаныя для захоўвання такой зброі, па строгасці патрабаванняў, якія неабходна выконваць, параўнальныя, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, з аперацыйным блокам бальніцы. Беларускі бок выканаў усе патрабаванні, і нават расіяне, калі прыехалі, ахнулі. "Кажуць: "Хіба такое магчыма?" Так, магчыма, - заўважыў Прэзідэнт. - Мы ўсё падрыхтавалі, і рэалізуем тую праграму, якую з Прэзідэнтам Расіі намецілі".
Гаворачы аб прычынах размяшчэння ў Беларусі расійскай тактычнай ядзернай зброі, Прэзідэнт сказаў: "Навошта гэта патрэбна? Каб ні адна нага якой-небудзь сволачы не ступала больш на беларускую зямлю".
А прычына прымянення такой зброі, паводле яго слоў, можа быць толькі адна - агрэсія супраць Беларусі. "І адказ будзе неадкладным. Я гэта раней гаварыў ужо некалькі разоў", - дадаў беларускі лідар.
Падкрэсліўшы значную магутнасць той ядзернай зброі, якая будзе размешчана ў Беларусі, кіраўнік дзяржавы заявіў: "Я думаю, наўрад ці камусьці захочацца ваяваць з краінай, у якой ёсць такая зброя. Гэта зброя стрымлівання".
Аднак сітуацый, калі давялося б яе прымяніць, зразумела, хацелася б пазбегнуць. "Не дай бог мне давядзецца прымаць рашэнне на прымяненне гэтай зброі ў сучасны час. Але ніякага вагання не будзе, калі толькі супраць нас будзе агрэсія", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут