Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць да цеснага супрацоўніцтва з Зімбабвэ. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыкам Шавам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вельмі добра, што мы вытрымліваем нашы дамоўленасці, і вы сёння знаходзіцеся ў Беларусі з дзелавым візітам. Я яшчэ раз хачу пацвердзіць гатоўнасць Беларусі да цеснага супрацоўніцтва з вашай краінай. Мы намецілі спецыяльны план нашай работы з Зімбабвэ і строга гатовы прытрымлівацца рэалізацыі гэтых планаў і заданняў. У той жа час намеціліся некаторыя новыя напрамкі нашага супрацоўніцтва. Перш за ўсё ў гуманітарнай сферы. Я ўжо не гавару аб адукацыі. Мы са спадаром Мнангагвам дамовіліся, што ўдзелім вялікую ўвагу супрацоўніцтву ў сферы мацярынства, дзяцінства, аховы здароўя, дзіцячага харчавання. І я спадзяюся, што ў бліжэйшы час тут будзе жонка Прэзідэнта, якой даручана з боку Зімбабвэ займацца гэтым пытаннем. Вы павінны ведаць, што мы зробім максімальна магчымае для таго, каб аказаць тут дапамогу і падтрымку нашым сябрам у Зімбабвэ. Можаце на нас у гэтым плане разлічваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Што датычыцца гандлёва-эканамічных адносін, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што шляхі ў гэтым плане вядомыя. "Мы гатовы з вамі не проста абменьвацца таварамі. Мы гатовы ствараць сумесныя прадпрыемствы ў вас. Мы гатовы прыняць вашы інвестыцыі ў Беларусі, калі гэта вас будзе цікавіць. І на цывілізаванай высокай аснове выбудоўваць гэта супрацоўніцтва ў сферы эканомікі. Усе дамоўленасці, якіх мы дасягнулі ў час майго візіту ў вашу краіну, будуць няўхільна выконвацца", - запэўніў беларускі лідар.
Ён адзначыў, што паміж бакамі фактычна створана камісія на міждзяржаўным узроўні. З беларускага боку сітуацыю ў сферы ўзаемаадносін з Зімбабвэ кантралюе віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык. Таксама гэту краіну часта наведвае спецпасланнік Прэзідэнта Беларусі Віктар Шэйман. "Калі тэрмінова якія-небудзь пытанні ўзнікнуць, я праз яго буду інфармаваць і вас, і майго калегу - Прэзідэнта Зімбабвэ. Таму вы можаце разлічваць на нашы самыя добрыя і рашучыя адносіны з вашай краінай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт нагадаў, што таксама намячаўся шэраг праграм па супрацоўніцтве на шматбаковай аснове з удзелам Беларусі, Зімбабвэ і іншых дзяржаў. "Калі ў вас будзе да гэтага цікавасць і ў гэтых краін будзе зацікаўленасць, мы зробім усё неабходнае для таго, каб супрацоўнічаць з вамі", - пацвердзіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што даволі падрабязна размаўляў і з Прэзідэнтам Расіі наконт сумеснага супрацоўніцтва з афрыканскімі дзяржавамі, перш за ўсё з Зімбабвэ, і атрымаў ад яго запэўненні ў вялікай зацікаўленасці да выбудоўвання такога эфектыўнага ўзаемадзеяння.
"Словам, усё, што я абяцаў Прэзідэнту (Зімбабвэ. - Заўвага БЕЛТА), я зрабіў і працягваю рабіць. І можаце на нас разлічваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Вітаючы госця, Аляксандр Лукашэнка адзначыў і цяперашняе снежнае надвор'е ў Беларусі: "Спадар міністр, як бачыце, вы своечасова прыехалі ў Беларусь. Нават можаце адчуць, што такое зіма ў Беларусі. Праўда, вельмі цёпла сёння. Але снег сапраўдны".
Фрэдэрык Шава ў сваю чаргу падзякаваў беларускаму лідару за запрашэнне ў краіну і магчымасць сустрэчы ў Палацы Незалежнасці, які зрабіў на яго прыемнае ўражанне. "Дазвольце таксама перадаць самыя цёплыя пажаданні ад вашага брата, Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы, - сказаў міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ, маючы на ўвазе дружалюбныя адносіны паміж лідарамі дзвюх краін. - Ён перадае вам пажаданні моцнага здароўя і далейшага развіцця адносін паміж нашымі краінамі", - прадоўжыў Фрэдэрык Шава. Ён выказаў таксама словы ўдзячнасці ў адрас урада Беларусі і асабіста міністра замежных спраў Сяргея Алейніка за ветлівасць і цёплы прыём, аказаны дэлегацыі Зімбабвэ.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут