Аляксандр Лукашэнка: беларускай навуцы ёсць чым ганарыцца, але няма часу спачываць на лаўрах

Фота belta.by


Беларускай навуцы ёсць чым ганарыцца, але вучоным няма часу спачываць на лаўрах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам.

"У нашай краіне вучоныя людзі карыстаюцца вялікай павагай і падтрымкай дзяржавы. Можа, яна недастатковая, але на тое, што мы здольныя. Вы ведаеце, колькі ўкладзена сіл і сродкаў, каб захаваць пераемнасць навуковых школ і дасягненняў мінулых часоў, стварыць умовы для развіцця сучаснай навукі. Я ўсюды і заўсёды падкрэсліваю (калі прапаную замежным кіраўнікам, спецыялістам нейкія тэхналогіі, абучэнне гэтым тэхналогіям; напэўна, вы чулі гэта і ў Зімбабвэ): мы такія разумныя, таму што стаім на плячах гіганцкай навукі Савецкага Саюза. Пра гэта не трэба забываць. Вялікі ваш уклад, але не на пустым месцы мы гэта робім - як у навуцы, так і ў дзяржаўнасці, прамысловасці, па ўсіх напрамках, у тым ліку і ў сацыяльнай сферы. Таму мы захавалі школы, вы іх развілі. Мы маем пэўны вынік, які мы можам выкарыстоўваць у нашай краіне, я так ацэньваю, працэнтаў на 50", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Астатнюю частку Беларусь вымушана пастаўляць на экспарт, растлумачыў Прэзідэнт. "Хацелася б больш асвойваць новых тэхналогій, тое, што вы вынаходзіце, але на жаль - вы ведаеце чаму, - дадаў кіраўнік дзяржавы. - Нам ёсць, вядома ж, чым ганарыцца. Гэта ўбачыў кожны, усе вы ўбачылі, хто наведаў выстаўку навукова-тэхнічных дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная". Некалі я даручыў кіраўніку Акадэміі навук падрыхтаваць такую выстаўку - галіновай навукі, вузаўскай. Зрабілі нядрэнна. Але ёсць над чым працаваць".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, падзея выклікала жывую і шчырую цікавасць, і гэта з'яўляецца вынікам сумесных намаганняў вучоных з Нацыянальнай акадэміі навук, вучоных з розных галін і ВНУ. Уражальная галерэя перспектыўных айчынных распрацовак будзе паказана ў кожным рэгіёне, адпаведны графік ужо складзены. Так, хутка экспазіцыю ўбачаць жыхары Гомельскай вобласці. Зацікавіліся выстаўкай і за межамі Беларусі. Напрыклад, у той жа краіне Зімбабвэ, якую Прэзідэнт наведаў нядаўна з дзяржаўным візітам.

"Тым не менш вы, вучоныя, як ніхто разумееце, што ў навуцы няма часу спачываць на лаўрах і няма часу ўпівацца нейкімі поспехамі. Асабліва сёння, калі наша краіна процістаіць беспрэцэдэнтным палітычным выклікам, усім нам, і навуцы ў першую чаргу, трэба глядзець толькі наперад. І на карысць жыцця людзей, і ў імя стварэння. Іншымі словамі, усе вашы інавацыйныя распрацоўкі павінны служыць развіццю духоўнай сферы, умацоўваць эканамічную моц дзяржавы, забяспечваць нашу нацыянальную бяспеку, - падкрэсліў беларускі лідар. - І тут поле неаранае. Шчыра вам скажу. Тое, як мы разгортваемся на ніве эканомікі і бяспекі, тыя задачы, якія стаяць перад намі, якія могуць прынесці каласальныя вынікі фінансавыя, - я гляджу на гэта так і пачынаю ўжо сумнявацца. Нібыта нешта можам, умеем, а прадпрымальнасці няма. Але гэта асобная размова з урадам".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў вучоным, каб услед за чарговымі званнямі яны дасягнулі самай галоўнай вяршыні навуковага поспеху, не проста сказалі новае слова ў навуцы, а прымусілі ўвесь свет гаварыць аб дасягненнях. "Паколькі ў гісторыі застаецца не статус, а імя. Як мне бачыцца, для сапраўднага вучонага няма мэты важнейшай, чым забяспечыць пераемнасць сваіх дасягненняў, выгадаваць плеяду паспяховых вучняў і, зразумела, праславіць Айчыну. Я наогул лічу, калі вучоны пакідае за сабой шлейф вучняў або хаця б аднаго, які абавязкова перасягне вас, - гэта яшчэ большае дасягненне, чым тое, што вы дасягнулі сёння", - сказаў Прэзідэнт.

Так, як гэта зрабілі ўраджэнцы Беларусі лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Жарэс Алфёраў, адзін з заснавальнікаў беларускага грузавога аўтамабілебудавання, Герой Беларусі Міхаіл Высоцкі, вучоны-фізік і арганізатар навукі ў галіне оптыкі і спектраскапіі, лазернай фізікі і інфрачырвонай тэхнікі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі Мікалай Барысевіч. Кіраўнік дзяржавы прывёў іх у прыклад не проста так. "Яны пайшлі, але пакінулі яркі след. Іх паслядоўнікі - гэта вашы калегі. Таму і бачыць тут вас, дактароў навук, прафесараў, разам са сваімі паспяховымі вучнямі асабліва прыемна. Гэта сведчыць аб тым, што вы не баіцеся канкурэнцыі з маладымі амбіцыйнымі вучонымі, якія, магчыма, нават мараць перасягнуць свайго настаўніка. Больш таго, вы ганарыцеся імі. І значыць, у беларускай навукі абавязкова будзе будучыня", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

"Таму стаўце перад сабой у добрым сэнсе слова дзёрзкія і абавязкова высакародныя мэты. І няхай на шляху да іх дасягнення вам заўсёды спадарожнічаюць удача, падтрымка родных людзей і абавязкова - павага навуковай супольнасці", - рэзюмаваў беларускі лідар.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
06.40 Знакамітыя людзі Беларусі (Англ.) (п.)

Далей:
07.00 Навіны з Беларусі (Пол.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны