Аляксандр Лукашэнка агучыў мэты і прыярытэты беларускага старшынства ў АДКБ

Фота belta.by


Мэты і прыярытэты беларускага старшынства ў АДКБ агучыў 23 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Ерэване.

"Беларусь прымае старшынства ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў перыяд сістэмнага крызісу міжнародных адносін. Відавочна беспрэцэдэнтнае абвастрэнне ваенна-палітычнай абстаноўкі на Еўразійскім кантыненце, далейшая палярызацыя падыходаў да пытання аб новым сусветным парадку", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заявіў, што краіны Захаду настойліва спрабуюць вярнуцца да аднапалярнага светаўладкавання, навязваючы свае правілы гульні, а на змену нормам міжнароднага права прыйшоў дыктат сілы і практыка санкцыйнага пакарання "непакорных" краін.

"Чаго толькі варты бесперапынны санкцыйны прэсінг супраць Беларусі і Расіі. Бягучы крызіс архітэктуры міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі непасрэдна ўплывае і на нашу арганізацыю, АДКБ, якая зведвае ўздзеянне разнапланавых выклікаў і пагроз - як транснацыянальнага характару, так і звязаных з міждзяржаўнымі супярэчнасцямі", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, гэта сучасныя геапалітычныя рэаліі, у якіх вымушана існаваць АДКБ і на якія ёй неабходна рэагаваць. Прычым як на ўнутраным, так і на знешнім контуры.

АБ МЭТАХ

"Ва ўмовах, якія складваюцца, бачым наступныя асноватворныя мэты ў ходзе беларускага старшынства. На ўнутраным контуры - павышэнне з'яднанасці дзяржаў - членаў АДКБ. Гэта асноўныя мэты: павышэнне з'яднанасці нашай, зніжэнне ўзроўню напружанасці і ўрэгуляванне супярэчнасцей паміж імі ў мэтах умацавання самой арганізацыі, забеспячэння бяспекі і стабільнасці ў зоне яе адказнасці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што многае, што абмяркоўвалася на саміце ў вузкім складзе, вядома, не падлягае абвяшчэнню. "Але я чалавек ужо вопытны і не малады ў гэтым плане палітык. Упершыню была такая сумленная і адкрытая размова. Мы па 15 пунктах дасягнулі дамоўленасці. Упершыню мы дамовіліся аб тым (і быў канкрэтны рух у гэтым напрамку), што ёсць агульныя падыходы, каб прыйсці да згоды. Як мы ўсе зразумелі па цяперашнім старшынствуючым (прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. - Заўвага БЕЛТА), гэты канфлікт армяна-азербайджанскі, калі так вось будзем дзейнічаць, як сёння абмяркоўвалі, скончыцца і будзе заключаны мірны дагавор", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што ўспрымае гэта з натхненнем. "Калі Нікол Ваваевіч маўчыць, значыць, ён таксама згодны з тым, што я толькі што сказаў. Вось бачыце, згодны", - заўважыў ён.

Разам з тым Прэзідэнт канстатаваў, што ёсць у рэгіёне АДКБ і іншыя канфлікты, якія неабходна вырашыць. Размова аб сітуацыі на граніцы паміж Кыргызстанам і Таджыкістанам. "І там, як сказаў Эмамалі Шарыпавіч (Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. - Заўвага БЕЛТА) сёння, ёсць вельмі сур'ёзны рух наперад з Прэзідэнтам Кыргызстана. Нам трэба зняць гэтыя канфлікты, калі мы хочам быць сапраўднай, адказнай арганізацыяй. Калі мы не можам у сваім коле вырашыць гэтыя пытанні і рушыць наперад, тады я згодны з вамі: на што мы тады здольныя? Таму ёсць вельмі сур'ёзныя крокі наперад у гэтым напрамку", - падкрэсліў беларускі лідар.

Што датычыцца знешняга контуру, то тут Беларусь нацэлена ўзмацніць ролю і значнасць АДКБ у сістэме міжнародных адносін. "А таксама комплексную адпаведнасць дзейнасці арганізацыі кантэксту рэгіянальнай і глабальнай бяспекі, - дадаў Прэзідэнт. - Тлумачу: не вельмі ўжо хочуць нас успрымаць, асабліва асноўныя нашы, скажам так, сапернікі - натаўцы. Што мы ні прапаноўвалі б асобна краінам - членам НАТА, калектыўнаму Захаду, яны дыстанцыруюцца ад нас. Але зрухі вельмі сур'ёзныя ў рамках ШАС, СНД. Ды ўжо нас заўважаюць кіраўнікі еўрапейскіх дзяржаў. Няхай спачатку называюць нас нейкімі "папяровымі тыграмі", але калі заўважылі, значыць, мы існуём. І ў гэтым напрамку нам трэба будзе рухацца".

Беларускае старшынства, адзначыў кіраўнік дзяржавы, прапануецца правесці пад дэвізам "Праз салідарнасць і супрацоўніцтва да міру і бяспекі". Пры гэтым вызначана некалькі прыярытэтных напрамкаў.

АБ ПРЫЯРЫТЭТАХ

Першае. Урэгуляванне крызісных сітуацый

"Урэгуляванне крызісных сітуацый і недапушчэнне далейшай дэстабілізацыі ў зоне адказнасці АДКБ - гэта павінна заставацца ў цэнтры нашай увагі", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, студзеньскія падзеі ў Казахстане, канфлікт ва Украіне, сітуацыя на армяна-азербайджанскай і кыргызска-таджыкскай граніцах наглядна пацвярджаюць жыццёвую важнасць гэтага тэзіса. "Нам усім патрэбны мір! І як мы ўсе абсалютна аднагалосна заявілі, вайна нікому не патрэбна!" - заявіў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларускае старшынства прыкладзе ўсе магчымыя дыпламатычныя намаганні, накіраваныя на дээскалацыю напружанасці, змяншэнне канфліктнага патэнцыялу, а таксама на павышэнне ўзроўню ўзаемнага даверу праз сумесныя дзеянні дзяржаў - членаў АДКБ. "Гэта дасць магчымасць зафіксаваць лідзіруючую ролю арганізацыі ў пытаннях забеспячэння і ўмацавання рэгіянальнай бяспекі ў зоне нашай адказнасці. Нашы сумесныя намаганні павінны аказваць дабратворны ўплыў і на сітуацыю ў зоне адказнасці АДКБ, у тым ліку ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Для эфектыўнага рэагавання на шырокі спектр крызісных сітуацый, якія ўзнікаюць у зоне адказнасці АДКБ, Беларусь мае намер сканцэнтраваць намаганні на ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы арганізацыі і нацыянальных прававых актаў. Гэта, на думку беларускага боку, павінна забяспечыць аператыўнае прыняцце рашэнняў на прымяненне сіл і сродкаў калектыўнай бяспекі. Асобную ўвагу плануецца ўдзяліць спрошчанай працэдуры транзіту кантынгентаў з узбраеннем і ваеннай тэхнікай праз тэрыторыі дзяржаў-членаў. "Мы ўжо на вопыце пераканаліся, былі ў нас падзеі. Мы суткамі ўзгаднялі, як перакінуць нашы сілы туды і назад. Гэта ненармальна. Ненармальна, калі ідзе абвастрэнне, ледзь не ваенны канфлікт, а мы суткамі гэта ўсё ўзгадняем. Таму трэба тут нам больш аператыўна дзейнічаць. Аператыўнасць у перакідцы войскаў з'яўляецца залогам поспеху любой ваеннай або міратворчай аперацыі", - заўважыў Прэзідэнт.

Далейшага развіцця і павышэння эфектыўнасці прымянення патрабуюць антыкрызісныя механізмы, якія не прадугледжваюць задзейнічання сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ, лічыць кіраўнік дзяржавы. "Механізмы без ваеннай сілы. Пакуль у нас не да канца адпрацавана пытанне выкарыстання гібкага "палітычнага" інструментарыя або, калі хочаце, так званай мяккай сілы, якую актыўна выкарыстоўваюць краіны Захаду - механізмаў кансультацый, маніторынгу, назірання на месцах", - звярнуў ён увагу .

Каб павысіць зладжанасць і ўмацаваць міжведамаснае ўзаемадзеянне ў процідзеянні транснацыянальным выклікам і пагрозам бяспецы, Беларусь мае намер правесці мерапрыемствы па лініі адказнасці профільных ведамстваў з магчымым запрашэннем прадстаўнікоў іншых зацікаўленых краін і спецыялізаваных міжнародных арганізацый. "Не трэба адразу да НАТА бегчы і іншае. Патроху трэба іх выцягваць да нас на мерапрыемствы: захочуць - прыедуць, не захочуць - гасподзь з імі", - дадаў Прэзідэнт.

"Спектр пытанняў: барацьба з фэйкамі, дэзынфармацыяй, сумеснае рэагаванне на кіберінцыдэнты, абарона тэрыторый краін АДКБ ад нелегальнага ўвозу наркотыкаў, міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне абароны крытычнай інфраструктуры, уключаючы ядзерныя аб'екты, біялагічную бяспеку, - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. - У кантэксце ўсё большай актуальнасці праблематыкі біялагічнай бяспекі прапануем правесці ў Беларусі пасяджэнне адпаведнага Каардынацыйнага савета ўпаўнаважаных органаў дзяржаў - членаў арганізацыі".

"Я гавару пра біялагічную бяспеку і правядзенне ў Мінску адпаведнага мерапрыемства, але нам трэба ўсё ж такі шчыра адзін аднаму сказаць. Часта мы гаворым, Уладзімір Уладзіміравіч, пра біялагічныя лабараторыі. Па-мойму, толькі ў нас і ў вас іх няма, але на тэрыторыі некаторых дзяржаў АДКБ яны існуюць. Таму трэба ў Мінску нам абмеркаваць і неяк дамовіцца па гэтым пытанні, інакш гэта будзе чарговая гаварыльня", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Гэта ж не жарт - біялагічная бяспека. Агітуем адзін аднаго, а ў некаторых краінах гэтыя амерыканскія або іншых краін лабараторыі існуюць. Гэтак, як ва Украіне - некалькі іх выявілі", - дадаў Прэзідэнт.

Другое. Эфектыўнае пазіцыянаванне АДКБ

"Эфектыўнае пазіцыянаванне АДКБ у сістэме міжнародных адносін праз развіццё супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і трэцімі краінамі з'яўляецца ключавым фактарам уключанасці нашай арганізацыі ў самыя актуальныя праблемы міжнароднага парадку дня. Арганізацыя павінна знаходзіцца "на перадавой" міжнароднага жыцця і адпавядаць выклікам рэгіянальнай і глабальнай бяспекі, якія пастаянна мяняюцца", - заявіў Прэзідэнт.

Беларускі бок прапануе правесці шырокае абмеркаванне міжнароднага парадку дня ў разрэзе інтарэсаў АДКБ на палях міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню па праблематыцы еўразійскай бяспекі з запрашэннем вышэйшых службовых асоб сакратарыятаў ААН, ШАС, СНД і іншых міжнародных арганізацый. Мерапрыемства плануецца правесці ў Мінску ў 2023 годзе.

"Канферэнцыя прызначана падкрэсліць ролю і месца АДКБ у рэгіянальнай і глабальнай бяспецы, міралюбівы фактар нашага аб'яднання, яго арыенцір на стварэнне неабходных ваенна-палітычных умоў для эфектыўнага вырашэння ўстойлівага развіцця. Мерапрыемства таксама ўзмоцніць падтрымку пазіцый дзяржаў-аднадумцаў у барацьбе супраць палітыкі аднабаковых прымусовых санкцый на міжнародным узроўні", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ўмацаванню пазіцый АДКБ на міжнароднай арэне будзе садзейнічаць пашырэнне партнёрскіх сувязей з глабальнымі ігракамі, такімі як Кітай. "У гэтых мэтах беларускае старшынства мае намер ініцыяваць "Стратэгічны дыялог АДКБ-КНР" (магчыма, Індыя, яшчэ прапрацуем) шляхам арганізацыі ў Беларусі сустрэч прадстаўнікоў міністэрстваў замежных спраў, абароны, апаратаў саветаў бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ і адпаведных дзяржаў, як Кітай, дапусцім", - сказаў Прэзідэнт.

Трэцяе. Умацаванне ваеннага складніка

"Ваенны складнік АДКБ з'яўляецца неад'емным кампанентам арганізацыі, вакол якога яна, уласна, і стваралася 20 гадоў таму. Прыярытэтнымі задачамі ў гэтай сферы мы бачым павышэнне гатоўнасці кампанентаў войскаў АДКБ да выканання задач па прызначэнні, а таксама ўмацаванне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва дзяржаў-членаў" , - сказаў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што паспяховае выкананне пастаўленых задач войскамі АДКБ звязана з іх усебаковай падрыхтоўкай і аснашчэннем сучасным узбраеннем і спецыяльнай тэхнікай. "Ведаеце, сорамна нават пра гэта гаварыць. Гэту праблему трэба вырашыць раз і назаўсёды на працягу года. Скінуцца ўжо - гэтыя капейкі - і ўзброіць нашых хлопцаў, якіх мы задзейнічаем у міратворчых і іншых місіях. І паказаць, што мы не горш за натаўцаў можам забяспечыць сваіх людзей", - падкрэсліў беларускі лідар.

У абазначаных мэтах на тэрыторыі Беларусі ў 2023 годзе будзе спланаваны і праведзены шэраг сумесных вучэнняў з органамі кіравання і фарміраваннямі сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, развіццё кааліцыйнага ваенна-тэхнічнага складніка ў многім залежыць ад правядзення дзяржавамі - членамі арганізацыі скаардынаванай ваенна-тэхнічнай палітыкі.

"У нас назапашаны сур'ёзны вопыт з Расійскай Федэрацыяй (не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло) па інтэнсіфікацыі ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і стварэнні звычайных і найноўшых сістэм узбраення. Падключайцеся, вы ж не чужыя людзі", - прапанаваў Прэзідэнт.

Беларускае старшынства мае намер удзяліць асаблівую ўвагу актывізацыі намаганняў па выпрацоўцы адзіных падыходаў у галіне стандартызацыі і каталагізацыі абароннай прадукцыі і развіцці кааперацыі прадпрыемстваў у выпуску перспектыўнай прадукцыі ваеннага прызначэння. "Што мы і робім цяпер па кааперацыі з Расіяй. Усё гэта ў будучым павінна забяспечыць сумесную распрацоўку і вытворчасць сучасных узораў узбраенняў і ваеннай тэхнікі", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Ён адзначыў, што, як паказвае канфлікт ва Украіне, не трэба забываць старыя ўзоры ўзбраенняў. "Грады", "Смерчы", "Ураганы" і іншыя (сістэмы залпавага агню. - Заўвага БЕЛТА) - зброя яшчэ тая", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Чацвёртае. Узмацненне аналітычнага складніка, рэагаванне на інфармацыйныя войны і медыйнае пазіцыянаванне

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на сустрэчы лідараў дзяржаў АДКБ 16 мая ў Маскве ён гаварыў аб важнасці аналітыка-прагнознага складніка ў дзейнасці арганізацыі. "Таму мы маем намер зрабіць акцэнт на нарошчванні інстытуцыянальнага патэнцыялу АДКБ у інфармацыйна-аналітычнай сферы. Бачым у гэтым залог якаснага ўзмацнення арганізацыі і больш эфектыўнага рэагавання на выклікі і пагрозы бяспецы, што ўзнікаюць", - сказаў ён.

Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі, на якія цяпер у інфармацыйнай вайне робіць стаўку Захад, і перш за ўсё НАТА на тэрыторыі Украіны. "Мы вельмі добра гэта бачым і займаемся. Думаю, і Расійская Федэрацыя. Нам трэба гэта ўмець рабіць, каб рэагаваць на іх выпады. Таму што там фэйкі, фэйкі, пачынаючы ад гэтай Бучы і заканчваючы падзеямі апошняга часу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі сталі накшталт ваенных аперацый. Да гэтага трэба быць гатовымі", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Прэзідэнта, канкрэтным практычным укладам у рэалізацыю задачы стане фарміраванне сеткі нацыянальных аналітычных інстытутаў стратэгічных даследаванняў дзяржаў-членаў. "Гэта дасць магчымасць аб'яднаць навукова-экспертны патэнцыял нашых краін у імя забеспячэння міру і бяспекі. Бачым у гэтым важны інструмент пры падрыхтоўцы канцэптуальных і стратэгічных дакументаў у нашай арганізацыі па актуальных пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Беларускі бок прапануе правесці ў Мінску ў 2023 годзе сустрэчу кіраўнікоў нацыянальных аналітычных інстытутаў стратэгічных даследаванняў дзяржаў - членаў АДКБ для арганізацыі сістэмнай работы ў гэтым напрамку. "Мы з Расіяй правялі ўжо некалькі такіх мерапрыемстваў. Дарэчы, па іх ініцыятыве. І гэта вельмі добра ўспрынята экспертнай супольнасцю", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, немалаважным кампанентам таксама з'яўляецца медыйнае пазіцыянаванне АДКБ, у тым ліку - прысутнасць у замежных СМІ. "Лічым, што наспела неабходнасць не толькі актывізацыі інфармацыйнай работы, але і выпрацоўкі новых падыходаў. Думаю, тут асноўную ролю павінна адыграць Расія з тым магутным апаратам СМІ. У іх, вядома, магчымасцей тут больш", - сказаў беларускі лідар.

Аб будучыні АДКБ і ўзаемнай падтрымцы

Падводзячы вынік усяму сказанаму, Прэзідэнт адзначыў, што прадставіў толькі асноўныя элементы бачання беларускім бокам сумеснай работы ў ходзе старшынства Беларусі ў АДКБ. "Я выкладаў пытанні, наколькі яны магчымыя да прапрацоўкі і прыняцця намі. У нас жа кансэнсусам прымаюцца ўсе рашэнні. Таму можна было тут выкласці вялікую праграму. Але пытанне ў тым, ці зможам мы, зыходзячы са сваіх уласных нацыянальных інтарэсаў, узгадніць гэтыя канцэпцыі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Зразумела, што нейкія пазіцыі будуць карэкціравацца з улікам абстаноўкі, якая мяняецца як унутры арганізацыі, так і вакол яе. Нешта з названага з'яўляецца новым. Нешта, як кажуць, добра забытым старым. Разам з тым нам трэба рухацца далей у імя працвітання і бяспекі нашых народаў".

"Безумоўна, што рэалізацыя абазначаных прапаноў магчыма толькі пры ўмове падтрымкі ўсіх дзяржаў - членаў АДКБ. Адкрыта скажу - мы на гэта разлічваем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што апошнім часам у СМІ развіваецца тэзіс аб тым, што жыццё і лёс АДКБ залежаць ад выніку расійскай спецаперацыі ва Украіне: "Калі Расія пераможа, АДКБ будзе жыць. Калі, не дай бог, не пераможа, АДКБ існаваць не будзе". "І ў нашых краінах таксама многія гарачыя галовы пачалі абмяркоўваць гэту праблему", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

"Адчуваю, што мы прыйшлі да адзінага меркавання, што калі, не дай бог, рухне Расія, то пад гэтымі абломкамі наша месца", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Таму мы не толькі адзін аднаго павінны абараняць, але разумець (як заўсёды мы ў звычайны час гаварылі): "Расія, Расія, галоўная яе роля..." Дык вось не павінна нават быць такіх размоў. Мы не збіраемся з ваенна-палітычнай арэны сыходзіць. АДКБ будзе існаваць, і ніхто нідзе не рухне. Але адзінства нам патрэбна", - дадаў Прэзідэнт Беларусі.

Ён таксама запэўніў, што са свайго боку Беларусь прыкладзе максімум намаганняў для таго, каб яе ініцыятывы і прапановы садзейнічалі далейшаму развіццю арганізацыі, павышэнню эфектыўнасці ўсіх яе механізмаў, а таксама пайшлі на карысць дзяржавам-членам.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
09.00 Навіны (Ням) (п.)

Далей:
09.20 Даведнік па Беларусі (Ням) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны