Фота: belta.by
Беларусь і Лівія аднаўляюць інтэнсіўныя адносіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з намеснікам галоўнакамандуючага Лівійскай нацыянальнай арміяй Садамам Халіфой Хафтарам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дарагі Садам, хачу прывітаць вас і калег. Дзякую за гэты візіт. Нам сапраўды ёсць аб чым пагаварыць. Таксама хачу падзякаваць за той вялікі ўклад, які вы ўносіце ў аднаўленне нашых адносін з лівійскай дзяржавай", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што раней Беларусь і Лівія развівалі адносіны і ён наведваў гэту дзяржаву з візітам, сустракаючыся з былым кіраўніком краіны. "Мы шмат аб чым дамовіліся, нямала зрабілі. Але, на жаль, з-за пэўных прычын нашы адносіны былі разбураны", - канстатаваў ён.
"У нечым мы падтрымлівалі іх, але найбольш інтэнсіўна адносіны аднавіліся апошнім часам. Яшчэ раз прашу вас перадаць фельдмаршалу (фельдмаршал і вярхоўны галоўнакамандуючы Лівійскай нацыянальнай арміяй Халіфа Белкасім Хафтар. - Заўвага БЕЛТА) самыя добрыя пажаданні. Вельмі цаню яго накіраванасць ў наладжванні нашых адносін. І хачу вас запэўніць у тым, што ўсе дамоўленасці, якіх мы дасягнулі і дасягнём, будуць абавязкова выкананы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Вельмі добра ведаю сітуацыю ў Лівіі. Мы паглыблены ў тое, што адбываецца. Ведаю, што многія сілы як унутры, так і звонку (асабліва звонку) хацелі ўплываць на сітуацыю. Але павінен сказаць, што народ Лівіі выбера той шлях і тых людзей, якія накормяць, апрануць і забяспечаць бяспеку лівійскаму народу. Я ведаю, што вы нацэлены на тое, каб прынесці лівійскаму народу мір і спакой і аб'яднаць у адзінае цэлае лівійскую дзяржаву. Мы ў гэтым плане гатовы з вамі працаваць дзень і ноч, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - У гэтым напрамку любыя вашы прапановы. Калі мы здольныя да чаго-небудзь, мы акажам усялякую дапамогу і падтрымку лівійскаму народу".
"Мы ў гэтым зацікаўлены яшчэ і таму, што калі будзе спакойная і развітая Лівія, то яна забяспечыць мір і спакой палове Афрыканскага кантынента. Будзьце ўпэўненыя, што вы прыехалі да сяброў", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Урадавая дэлегацыя на чале з Садамам Халіфой Хафтарам прыбыла ў Мінск напярэдадні вечарам. Лівійскі бок зацікаўлены ў наладжванні новых кантактаў з беларускімі партнёрамі. Сярод перспектыўных напрамкаў - прамысловасць, аграрны сектар, медыцына.
У сваю чаргу Садам Халіфа Хафтар падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за сустрэчу і перадаў ад Халіфы Белкасіма Хафтара пажаданні моцнага здароўя і шчасця як асабіста, так і беларускаму народу ў цэлым. "Мы вельмі рады нашым адносінам", - сказаў ён.
Як паведамлялася БЕЛТА, у лютым бягучага года Беларусь з візітам наведаў фельдмаршал і вярхоўны галоўнакамандуючы Лівійскай нацыянальнай арміяй Халіфа Белкасім Хафтар. "Мы вельмі добра праінфармаваны аб сітуацыі ў Лівіі, вельмі добра ведаем Лівію. У мяне да вашага народа асаблівае стаўленне, я бываў у Лівіі ў свой час. Вядома, сёння гэта іншая Лівія. Але вы павінны ведаць, што мы гатовы зрабіць для вас усё, што вы ўбачыце карыснага ў Беларусі", - сказаў на сустрэчы з ім Аляксандр Лукашэнка.

Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут