Аляксандр Лукашэнка: Беларусь гатова нарасціць пастаўкі ў Астраханскую вобласць, каб збалансаваць гандлёвае сальда

Фота: belta.by


Беларусь гатова нарасціць пастаўкі ў Астраханскую вобласць, каб збалансаваць гандлёвае сальда. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 мая на сустрэчы з губернатарам Астраханскай вобласці Расіі Ігарам Бабушкіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вітаючы кіраўніка рэгіёна, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што Ігар Бабушкін не раз бываў у Беларусі, добра ведае краіну і яе магчымасці і таму тут ён "даўні жаданы госць". "Калі губернатар чарговы раз з Расіі прыязджае да нас, я гэта вельмі цаню - значыць, у яго ёсць тут пытанні і значыць мы па якіх-небудзь напрамках можам больш глыбока супрацоўнічаць. Таму я вельмі рады, што вы са сваімі калегамі прыехалі ў Беларусь, і мы зробім усё для таго, каб тыя пажаданні, якія вы выкажаце, былі рэалізаваны", - запэўніў Прэзідэнт.

"Усё, што мы можам зрабіць для вашай вобласці, а значыць для Расіі, мы зробім, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Я абяцаў гэта Прэзідэнту Пуціну, у тым ліку на перагаворах у Валгаградскай вобласці. Па многіх прычынах мы тут абавязаны і павінны супрацоўнічаць і рухацца разам, каб забяспечыць свой тэхналагічны суверэнітэт (модна цяпер гаварыць). Мы аб гэтым дамовіліся з Прэзідэнтам. Таму ў гэтым плане мы гатовы перш за ўсё працаваць разам з Расійскай Федэрацыяй".

 

Аб намеры выраўнаваць знешнегандлёвае сальда

Кіраўнік дзяржавы, гаворачы пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з расійскім рэгіёнам, адзначыў, што сальда складваецца пакуль не на карысць Беларусі. "Мы будзем імкнуцца да таго, каб выраўнаваць сальда", - сказаў Прэзідэнт.

"Не, мы па амерыканскім шляху не пойдзем, і вы таксама, - дадаў Аляксандр Лукашэнка, намякаючы на нядаўнія рашэнні Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па істотным павелічэнні пошлін для шэрага краін, што апошнім часам часта абмяркоўваліся. - Дзякуй богу, што Дональд зразумеў, што ў эканоміцы справы так не робяцца".

"Мы гатовы да супрацоўніцтва, каб павялічыць паток нашых тавараў у вашу вобласць, каб збалансаваць гандлёвае сальда", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы і назваў асноўныя напрамкі, дзе бакі могуць развіваць супрацоўніцтва.

 

Аб пастаўках сельскагаспадарчай і пасажырскай тэхнікі

Размова ішла, у прыватнасці, аб павелічэнні наменклатуры і аб'ёмаў продажаў у Астраханскую вобласць беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і навяснога абсталявання для айчынных трактароў, якія ў значнай колькасці выкарыстоўваюцца на палях гэтага расійскага рэгіёна. Лагічна, што для сельгасработ неабходны плугі і іншае прычапное, навясное абсталяванне для трактароў, і ў Беларусі гатовы прапанаваць яго шырокую наменклатуру. "Павінен вам сказаць, што па якасці і цане канкурэнтаў нам няма ў Астраханскай вобласці", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, попыт на такую прадукцыю ёсць, асабліва з боку дзяржаў Афрыкі, таму лішніх запасаў на складах няма. Але пры неабходнасці беларускія прадпрыемствы гатовы вырабіць патрэбныя для расійскага боку аб'ёмы. "Мы заўсёды для Расіі вырабім. Хоць у трэцюю, хоць у пятую змену для вас заўсёды вырабім неабходнае прычапное абсталяванне для трактароў, сельгастэхнікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ адным напрамкам для развіцця супрацоўніцтва Прэзідэнт назваў пастаўкі пасажырскай тэхнікі. "Нават далёкія замежныя краіны робяць стаўкі не на нейкі асабісты транспарт, а на аўтобусы, пасажырскі транспарт. Аўтобусы, тралейбусы, трамваі - мы гэта ўсё вырабляем. Вельмі высокай якасці і добрага знешняга выгляду. Калі будзе жаданне ў вас і вашых спецыялістаў, паглядзіце на гатовыя вырабы, - прапанаваў кіраўнік дзяржавы. - Калі вас нешта зацікавіць, пакажыце, будзем разам працаваць для таго, каб вырашыць тую ці іншую праблему".

 

Аб экспарце прадуктаў харчавання

Аналагічная з сельгастэхнікай сітуацыя і па пастаўках прадуктаў харчавання, у тым ліку дзіцячага харчавання. "Мы гатовы вам па вашых заказах заўсёды пастаўляць", - сказаў на гэту тэму Прэзідэнт.

Асобна Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанне работы ў Астраханскай вобласці аднаго з вядучых беларускіх прадпрыемстваў па перапрацоўцы малака "Бабуліна крынка". Размова ішла пра будаўніцтва ў гэтым рэгіёне малакаперапрацоўчага завода і пошук інвестара для гэтага праекта. "Калі ў вас па-ранейшаму ёсць інтарэс да гэтага, скажыце, які інвестар з вашага боку будзе. Мы гатовы працаваць, і "Бабуліна крынка" пацвярджае гэта імкненне", - сказаў Прэзідэнт.

 

Аб мадэрнізацыі ліфтаў

Прэзідэнт адзначыў, што па просьбе расійскага боку Беларусь істотна нарасціла аб'ёмы паставак ліфтаў і спадарожнага абсталявання. "Цяпер ідзе перааснашчэнне ліфтавым абсталяваннем ва ўсіх постсавецкіх дзяржавах (яно тады было ў асноўным з Расіі і Беларусі). Мы захавалі завод. Можам для вас зрабіць ад ліфтаў да эскалатараў - усё, што вам спадабаецца, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Можаце быць упэўнены, што ў гэтым плане мы будзем па-ранейшаму для вас цікавыя і рабіць усё для таго, каб гэта абсталяванне вам паступала".

 

Аб меліярацыі і транспарціроўцы грузаў праз порт

Прэзідэнт звярнуў увагу на вялікі вопыт Астраханскай вобласці ў правядзенні меліярацыі. Як вядома, Беларусь таксама актыўна працуе ў гэтым напрамку і гатова як пераймаць перадавы вопыт, так і дзяліцца сваімі напрацоўкамі. "Мы таксама краіна, можна сказаць, меліяратараў. Вельмі сур'ёзна цяпер працуем. Калі неабходнасць будзе, вы скажыце, дамовімся і будзем старацца і ў вас працаваць, і ваш вопыт прыцягваць у Беларусь", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, Прэзідэнт абазначыў зацікаўленасць беларускага боку ў транспарціроўцы грузаў праз парты ў Астраханскай вобласці. "У нас ёсць інтарэс. Мы працуем з вамі ў гэтым плане. Ёсць большая зацікаўленасць. Калі вы нам акажаце падтрымку, будзе ваша згода, мы з задавальненнем будзем працаваць праз астраханскія парты", - адзначыў ён.

У прыведзены кіраўніком дзяржавы пералік трапілі, вядома ж, далёка не ўсе сферы ўзаемнага інтарэсу, іх значна больш. Таму Прэзідэнт прапанаваў кіраўніку расійскага рэгіёна за час візіту больш прадметна азнаёміцца з патэнцыялам Беларусі і падкрэсліў гатоўнасць развіваць узаемадзеянне па напрамках, якія зацікавілі.

Тавараабарот Беларусі і Астраханскай вобласці за апошнія пяць гадоў дасягнуў пікавага значэння ў 2022 годзе - $62 млн. Паводле даных за 2024-ы, паказчык склаўся на ўзроўні амаль $47 млн, прыбавіўшы 13 працэнтаў да 2023-га. Пры гэтым беларускі экспарт за апошнія тры гады трымаецца ў межах ад $12,3 млн да $13 млн.

У студзені-лютым бягучага года ўзаемны аб'ём гандлю таварамі перасягнуў $9 млн, што на 72 працэнты больш за паказчыкі аналагічнага перыяду мінулага года, а экспарт - $2 млн, павялічыўшыся ўдвая.

Беларусь пастаўляе ў расійскі рэгіён у асноўным машыны і ўстройствы для пад'ёму, перамяшчэння, разгрузкі і пагрузкі, алюмініевыя пруткі і профілі, лесаматэрыялы, вырабы з цэменту, бетону або штучнага каменя. З Астраханскай вобласці ў нашу краіну паступаюць сера, плоскі пракат і іншыя вырабы са сталі, рыба і таматы.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
07.40 Ідэнтычнасць (Пол.) (п.)

Далей:
08.00 Навіны з Беларусі (Пол.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны