Фота belta.by
Беларусь выступае за шматпалярны, справядлівы свет з гарантыямі развіцця для ўсіх без выключэння краін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 15 чэрвеня, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў.
Прывітаўшы дыпламатаў на беларускай зямлі, кіраўнік дзяржавы заўважыў, што цяпер у іх ёсць магчымасць сваімі вачамі ўбачыць, як і чым жывуць беларусы.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што цырымонія ўручэння даверчых грамат праходзіць напярэдадні дзвюх значных для беларускага народа дат - 22 чэрвеня і 3 ліпеня.
"Першая з іх трагічная - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, які звязаны з пачаткам гітлераўскай агрэсіі супраць Савецкага Саюза. Беларусь была ў яго складзе і таму аказалася першай на шляху захопнікаў, прыняўшы на сябе самы цяжкі ўдар", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Гаворачы пра другую дату - 3 ліпеня, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта радасны дзень вызвалення Мінска, які цяпер у Беларусі святкуюць як Дзень Незалежнасці. Хоць цяпер цяжка сабе нават уявіць, што Мінск быў практычна цалкам разбураны падчас вайны.
"Мы выступаем за шматпалярны, справядлівы свет з гарантыямі развіцця для ўсіх краін без выключэння. У гэты час Захад разбурае сістэму еўрапейскай бяспекі, створаную пасля Другой сусветнай вайны", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
"Арганізацыя Аб'яднаных Нацый з цывілізаванай дыялогавай пляцоўкі для вырашэння спрэчак і дыскусій аб будучым развіцці свету ператварылася ў дыпламатычнае казіно, дзе запраўляюць заходнія верхаводы. Пакуль запраўляюць, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Спрабуюць затармазіць развіццё асобных дзяржаў і цэлых рэгіёнаў, а на граніцах з тымі, хто не згодны, разгортваюць ударныя сілы НАТА".
Беларусь катэгарычна не згодна з такім раскладам, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "І дзе ўсе гэтыя міжнародныя арганізацыі, якія гэта ўсё бачаць, - ААН, АБСЕ, Савет Еўропы, МВФ, Сусветны банк, калі нас ужо трэцяе дзесяцігоддзе душаць незаконнымі санкцыямі?" - задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт.
"Адначасова ва Украіне інтэнсіўную падрыхтоўку праходзяць нацыяналістычныя фарміраванні, якія складаюцца з мярзотнікаў усіх масцей. На Захадзе адкрыта заяўляюць, што маюць намер выкарыстоўваць іх для звяржэння ўзброеным шляхам законнай улады ў Беларусі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Беларусь як самастойны і адказны ўдзельнік міжнароднай супольнасці ўносіць істотны ўклад у сістэму міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, канстатаваў Прэзідэнт.
"Мы гатовы весці дыялог аб супрацоўніцтве з любой краінай, якая паважае выбар беларускага народа, прызнае суверэнітэт і незалежнасць нашай дзяржавы. Гэтак жа, як і вы, - заявіў ён. - Падкрэсліваю, на аснове раўнапраўя і ўзаемнай выгады. Беларусь заўсёды адкрытая і гасцінная з тымі, хто адкрыты і шчыры з намі. Менавіта на гэтых прынцыпах мы традыцыйна развівалі і развіваем кантакты з усімі партнёрамі".
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут