Адседзецца не атрымаецца. Прэзідэнт Беларусі заклікае да з'яднання ў АДКБ і дакладнага вызначэння сваёй палітыкі

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае да большага з'яднання ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Імангалі Тасмагамбетавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выклікаў дастаткова. Мы рызыкнулі ў сваё старшынства ў праграму запісаць - паспрабаваць вырашыць вось гэтыя праблемы, якія ў нас існуюць. Асабліва на граніцах дзяржаў - членаў АДКБ. Я не дарэмна гавару пра ваш вопыт. Памяць у вас цудоўная. Вы добра ведаеце і Каўказ, і Цэнтральную Азію. Там у нас праблемы. Давайце паспрабуем іх вырашыць і, наколькі магчыма, з'яднаць Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў гэты няпросты час. Вы бачыце, што адбываецца па перыметры", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсім членам АДКБ неабходна з'яднацца і дзейнічаць разам, таму што так заўсёды прасцей і лягчэй. "Калі нехта думае, што канфлікт Украіны і Расіі - гэта не наш канфлікт, што ціхенька недзе адседзімся, - нічога падобнага, так не будзе. Настане час (ён недалёкі, літаральна заўтра) - ён запатрабуе вызначацца, займаць пэўную пазіцыю. Я не гавару, што на шкоду нацыянальным інтарэсам і гэтак далей. Але з усімі нашымі саюзнымі недахопамі нам давядзецца дакладна вызначаць сваю палітыку, сваю лінію для таго, каб дзейнічаць разам. Разам заўсёды прасцей і лягчэй", - упэўнены Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз падкрэсліў, што ніхто не штурхае дзяржавы дзейнічаць насуперак сваім нацыянальным інтарэсам. "Але кампрамісы нам давядзецца знаходзіць. Хоць у АДКБ мы ж ужо даўно іх знайшлі і дзейнічаем як адзіная арганізацыя. Думаю, вось гэты складаны перыяд нам давядзецца прайсці, і ён яшчэ больш з'яднае нашу арганізацыю на тых прынцыпах, якія патрэбны і магчымы для кожнай дзяржавы, якая ўваходзіць у гэту арганізацыю. Давайце падумаем разам над гэтым", - сказаў беларускі лідар.

Вітаючы Імангалі Тасмагамбетава, які нядаўна ўступіў на пасаду генеральнага сакратара АДКБ, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яны даўно ведаюць адзін аднаго, хоць непасрэдна блізка не сутыкаліся. Але, працуючы на іншых пасадах, цяперашні генеральны сакратар узаемадзейнічаў з прадстаўнікамі ўрада і іншымі службовымі асобамі.

"Мне прыемна з вамі сустрэцца як з вопытным чалавекам. Нешта роднае ёсць. У юнацтве мы з вамі і ў камсамоле працавалі. Вы прайшлі вельмі сур'ёзны шлях, які заслугоўвае павагі. Цяпер людзей, якія маюць такі вопыт з савецкіх часоў (па-рознаму можам ацэньваць гэты перыяд), няшмат, і яны вельмі каштоўныя. Таму я думаю, што гэты ваш вопыт, і на дыпламатычнай у тым ліку рабоце, нам спатрэбіцца. Асабліва ў гэтым годзе ў час старшынства Беларусі. Ды і на будучыя гады вашай работы ў АДКБ. Не толькі спатрэбіцца - ён будзе запатрабаваны вельмі сур'ёзна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што такі вопыт вельмі каштоўны, бо маладому, менш вопытнаму пакаленню неабходна яго перадаваць: "Я часта ў Беларусі гавару. Казахстан ужо непасрэдна гэта перажывае - змену пакаленняў у палітыцы. Часта гэта нялёгка праходзіць. Хацелася б, каб гэта прайшло лёгка. І ў нас, і ў вас. Можа, нешта скажаце пра Казахстан у другой частцы (сустрэчы. - Заўвага БЕЛТА)".

Імангалі Тасмагамбетаў шчыра падзякаваў беларускаму лідару за падтрымку яго кандыдатуры пры вызначэнні генеральнага сакратара АДКБ на сесіі арганізацыі ў лістападзе 2022 года. Ён праінфармаваў, што з 10 студзеня бягучага года пачаў выкананне абавязкаў. "З гэтага моманту сур'ёзна ўваходжу ў курс справы. Самае галоўнае - падрыхтоўка плана мерапрыемстваў і асноўных прыярытэтных пытанняў старшынства Беларусі на 2023 год", - сказаў Імангалі Тасмагамбетаў. Паводле яго слоў, на гэтым этапе ўдалося ўлічыць усе рашэнні лістападаўскай сесіі і прыярытэтныя напрамкі беларускага старшынства ў АДКБ.

Як паведамлялася, напярэдадні візіту генеральнага сакратара АДКБ у Мінск, ён павінен прадставіць кіраўніку беларускай дзяржавы для зацвярджэння план мерапрыемстваў па рэалізацыі рашэнняў лістападаўскай (2022 года) сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і выкананні прыярытэтных напрамкаў дзейнасці АДКБ у перыяд старшынства Беларусі, які быў напярэдадні ўзгоднены Пастаянным саветам АДКБ.

Імангалі Тасмагамбетаў нарадзіўся ў снежні 1956 года ў Казахстане. Працоўны шлях пачынаў трэнерам дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, затым выкладаў геаграфію і біялогію, працаваў на розных камсамольскіх пасадах, аж да пасады першага сакратара ЦК ЛКСМ Казахстана.

Пасля распаду СССР займаў розныя дзяржаўныя пасады, уключаючы пасады прэм'ер-міністра, кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, міністра абароны, акіма гарадоў Алматы і Астаны. Да назначэння ў АДКБ у 2017-2019 гадах быў паслом Казахстана ў Расіі.

Беларускае старшынства ў АДКБ праходзіць пад дэвізам "Праз салідарнасць і супрацоўніцтва да міру і бяспекі". Вызначаны наступныя прыярытэтныя напрамкі беларускага старшынства: урэгуляванне крызісных сітуацый і недапушчэнне далейшай дэстабілізацыі ў зоне адказнасці АДКБ; эфектыўнае пазіцыянаванне АДКБ на знешнім контуры; павышэнне гатоўнасці кампанентаў войскаў (Калектыўных сіл) АДКБ да выканання задач па прызначэнні, умацаванне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва; нарошчванне інстытуцыянальнага патэнцыялу АДКБ у інфармацыйна-аналітычнай сферы.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
14.20 Беларусь сёння (Франц.) (п.)

Далей:
14.40 У сузор'і муз (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны