Адзіныя ў імкненні зрабіць краіну лепшай. Прэзідэнт Беларусі напярэдадні 8 Сакавіка ўручыў жанчынам дзяржузнагароды

Фота: belta.by


Беларускія жанчыны адзіныя ў імкненні зрабіць сваю краіну лепшай і больш шчаслівай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўручэнні дзяржаўных узнагарод у гонар Дня жанчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па традыцыі мерапрыемства адбылося ў Палацы Незалежнасці, і ўся ўвага, вядома, была толькі жанчынам - прыгожым, разумным, таленавітым, як сказаў пра іх кіраўнік дзяржавы.

Як заўважыў Прэзідэнт, урачыстая цырымонія ўзнагароджання напярэдадні 8 Сакавіка адрозніваецца ад іншых: яна заўсёды вельмі цёплая, шчырая і душэўная. "2026 год у Беларусі прысвечаны менавіта вам. Такім розным, але адзіным у імкненні зрабіць нашу краіну лепшай і больш шчаслівай. У гэтым, напэўна, сутнасць нашай (беларускай. - Заўвага БЕЛТА) жанчыны", - сказаў ён.

У гэты дзень у Палацы Незалежнасці ўшаноўваюць сціплых працаўніц, сапраўдных прафесіяналаў, захавальніц нацыянальных традыцый і дамашняга ачага, а галоўнае - маці.

"Большасць жанчын у гэтай зале ўзнагароджаны самай светлай дзяржаўнай узнагародай - ордэнам Маці - за нараджэнне і выхаванне пяцярых і больш дзяцей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў павелічэнне колькасці шматдзетных сем'яў у Беларусі - за пяць гадоў іх стала на 15 працэнтаў больш. Траіх і больш малышоў выхоўваюць 120 тыс. сямейных пар.

"Ёсць такія мэтанакіраваныя, я нават сказаў бы гераічныя бацькі, у якіх 10 наследнікаў. Асабліва гэтым славяцца нашы жыхары поўдня, Брэсцкая вобласць. І абсалютныя рэкардсмены - сям'я, у якой 14 дзяцей! Гэта Міншчына. Калі здароўе дазваляе - трэба браць з іх прыклад", - арыентаваў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што людзі, гледзячы на ўдзельніц цырымоніі - такіх прыгожых і шчаслівых, задумаюцца пра другое дзіця, а там і пра трэцяе. "Дзяржава такіх людзей падтрымае. Як бы ні было цяжка і складана, - запэўніў ён. - Сям'я, сапраўдная, моцная, са звонкімі дзіцячымі галасамі, - гэта прадаўжэнне не толькі нечага прозвішча, але гэта прадаўжэнне ўсяго беларускага народа".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі створаны ўсе магчымасці, каб жанчыны пры жаданні адбыліся ў любой прафесіі. "Вы - яркае пацвярджэнне таго. Дабіваецеся ўражальных поспехаў у самых розных сферах", - адзначыў беларускі лідар.

Напрыклад, у ліку ўзнагароджаных - Галіна Радаман, якая ўжо дзясяткі гадоў кіруе Сноўскай сярэдняй школай. "Галіна Васільеўна Радаман - сапраўдны сельскі настаўнік. Чалавек з велізарным жыццёвым і прафесійным вопытам. Не жартачкі - амаль паўстагоддзя ў адукацыі!" - ахарактарызаваў яе Прэзідэнт. Ён звярнуў увагу, што і ўвесь калектыў школы адпавядае дырэктару, а вучні перамагаюць на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.

Адна з самых маладых удзельніц цырымоніі - знакамітая беларуская спартсменка і прыгажуня Юлія Апанасовіч, 11 гадоў запар чэмпіёнка Беларусі па боксе, бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету. А родам яна з вёскі, са шматдзетнай сям'і, дзе, мяркуючы па ўсім, і навучылі яе і працаваць, і цяжкасці пераадольваць, што ў значнай ступені дазволіла ў будучым многага дасягнуць.

Прэзідэнт ад усёй душы павіншаваў прысутных і ў іх асобе ўсіх беларусак з надыходзячым светлым святам: "Дзякуй вам за той бясцэнны ўклад, які вы ўжо зрабілі для роднай краіны".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэта свята мужчыны Беларусі гатовы ўсё зрабіць дзеля жанчын краіны. "Таму што вашы шчасце, настрой, вашы поспехі залежаць ад беларускіх, перш за ўсё, мужыкоў. Нехта махне і за межы краіны, усякае бывае. Але вы памятайце, што тут, у Беларусі, мы вас цэнім, любім і тут ваша зямля", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што не толькі ў святочны перыяд, але заўсёды мужчыны гатовы берагчы, абараняць, дапамагаць, падтрымліваць і радаваць жанчын. "Гаварыце, што яшчэ нам зрабіць, каб вы сталі больш шчаслівымі. Няхай вашы поспехі натхняюць іншых, у тым ліку і нас, мужыкоў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, пажадаўшы ў дапаўненне, каб цяперашняя цырымонія запомнілася яе ўдзельніцам на ўсё жыццё. "Шчасця, поспехаў, галоўнае - здароўя вам і вашым дзеткам", - сказаў на заканчэнне Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы ўручыў ордэн Пашаны начальніку ўпраўлення адукацыі Гродзенскага райвыканкама Таццяне Аксаміт, медаль "За працоўныя заслугі" - начальніку вытворчасці ТАА "Кіруючая кампанія холдынга "Беларуская гарбарна-абутковая кампанія "Марко" Анжэле Алфяронак, інжынеру-тэхнолагу тэхнічнага аддзела Аршанскага льнокамбіната Ірыне Беляковай, вядучаму навуковаму супрацоўніку аддзела тэхналогіі пладаводства Інстытута пладаводства Надзеі Капічнікавай.

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці прадстаўніц усіх абласцей і Мінска. У іх ліку - спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг цэнтра банкаўскіх паслуг нумар 527 ААТ "ААБ Беларусбанк" Анжаліка Клімовіч, настаўнік-дэфектолаг спецыяльнага дзіцячага сада нумар 17 Светлагорска Наталля Стукач, педагог-арганізатар сярэдняй школы нумар 28 Брэста Святлана Талатыннік, навуковы супрацоўнік аддзела культурна-адукацыйнай работы Магілёўскага краязнаўчага музея імя Е.Р.Раманава Настасся Патрусава.

Акрамя таго, былі прысвоены ганаровыя званні. Заслужаным работнікам фізічнай культуры і спорту стала дэкан факультэта аздараўленчай фізічнай культуры БДУФК Наталля Машарская, заслужаным майстрам спорту - спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Беларусі па боксе Юлія Апанасовіч, заслужаным работнікам адукацыі - дырэктар Сноўскай сярэдняй школы Нясвіжскага раёна Галіна Радаман.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
18.40 Знакамітыя людзі Беларусі (Англ.)

Далей:
19.00 Навіны з Беларусі (Пол.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны