Аграхолдынгі і ўзбуйненне Дрыбінскага раёна. Прэзідэнт Беларусі сабраў нараду па Магілёўскай вобласці

Фотa: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па асобных пытаннях развіцця Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адной з тэм нарады стала перспектыва двух холдынгаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта - "Купалаўскае" і "Аграпрамысловы холдынг", у склад якіх уваходзяць 3 прамысловыя і 11 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

"Агульная карціна па гэтых комплексах пазітыўная. У прадпрыемствы ўліваюць нямала інвестыцый - за паўтара года ўклалі больш як 200 млн рублёў. Гэта і машынны парк, і ўгнаенні, і насенне, і лізінг. Тое, што мы ствараем у Шклоўскім і іншых раёнах, будзе працаваць на ўсю краіну, калі гэта патрэбна. На раёны дакладна, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Калі гаварыць пра холдынгі, то ў мінулым годзе выручка вырасла на 17 працэнтаў, прыбытак - на трэць, экспарт - на 20 працэнтаў, удой на карову набліжаецца да 7,5 тыс. кг малака. Гэта добрыя паказчыкі, але не паказчыкі эфектыўнасці: гэта не прыбытак, не рэнтабельнасць, не вялізныя грошы на рахунках".

Разам з тым ёсць пытанні па рабоце канкрэтных прадпрыемстваў, дзе вытворчасць асобных відаў прадукцыі трымаецца на ўзроўні 93-98 працэнтаў. "Я хачу сказаць, што сярэдняя тэмпература па шпіталі нармальная, але на асобных прадпрыемствах - на жаль", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы абазначыў шэраг іншых пытанняў, якія яго насцярожваюць. У прыватнасці, у аграхолдынгу "Купалаўскае" падзеж буйной рагатай жывёлы павялічыўся на 25 працэнтаў. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў абяцаў рэалізаваць антыкрызісны бізнес-план і навесці ідэальны парадак у "Купалаўскім". "Фактычна ж у паказальным холдынгу дысцыпліны няма: абсталяванне не адрамантавана, корманарыхтоўка без тэхналогіі, тэхніка да ўборкі не гатова, часам і жывёла без вады", - канстатаваў ён.

Беларускі лідар звярнуў увагу і на райаграсэрвіс у Шклове, які таксама ўваходзіць у структуру холдынга "Купалаўскае" і да работы якога ёсць пэўныя пытанні. Скаргі звязаны з тым, што арганізацыя рамантуе простую тэхніку, напрыклад, прычэпы і сеялкі, але не магутныя трактары. "Мне гэта паказуха не патрэбна. Там павінен адбывацца рамонт таго, што не могуць зрабіць на месцах", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што мясцовыя органы ўлады не супраць прыняць гэтыя прадпрыемствы назад у сваё распараджэнне. Справа ў тым, што кіраўнікі на месцы лепш разумеюць патрэбнасці раёна, могуць больш аператыўна прымаць кіраўніцкія рашэнні і карэкціраваць стратэгію работы арганізацый. "Я не бачу вялікай праблемы, каб гэтыя гаспадаркі былі перададзены ў камунальную ўласнасць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прапанаваў агучыць канкрэтныя крокі, неабходныя для далейшага развіцця холдынгаў, а таксама пытанні, якія трэба вырашыць на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.

Яшчэ адной тэмай нарады сталі ўнесеныя прапановы па ўзбуйненні Дрыбінскага раёна за кошт уключэння ў яго склад зямель сельгасарганізацый Магілёўскага, Горацкага і Чавускага раёнаў. "У свой час ставілася такое пытанне, і я на яго адказаў гадоў 25 таму: Дрыбінскаму раёну быць. Але трэба падумаць, якім ён павінен быць. Ён павінен адпавядаць сярэднім памерам раёнаў нашай краіны - з гэтага зыходзілі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Ураду, губернатару, упаўнаважанаму па Магілёўскай вобласці з зацікаўленымі асобамі было даручана сур'ёзна падумаць і ўнесці прапановы наконт гэтага. Тое, што гэты раён трэба ўзбуйняць і па-сапраўднаму загружаць старшыню райвыканкама і яго калег, - гэта факт".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў свой час ставіў задачу стварыць у Дрыбінскім раёне неабходную інфраструктуру і зрабіць яе не горшай, чым у іншых райцэнтрах. "Яна створана. Інфраструктура ў раённым цэнтры не горшая, чым у іншых. Вядома, гэта не Горацкі раён, дзе акадэмія (гаворка пра Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. - Заўвага БЕЛТА) стварае пэўную прыгажосць, але вельмі нармальны і сярэдні раён. А па памерах - ніякі", - дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка абазначыў пытанні, на якія трэба адказаць, перш чым прыняць рашэнне па Дрыбінскім раёне. "Што наконт гэтага думаюць ва ўсіх пералічаных раёнах? Меркаванне людзей вельмі важна, але пасля таго, як мы ім раскажам, чаго мы хочам. Ці прапрацаваны магчымыя наступствы і далейшыя дзеянні? Колькі гэта будзе каштаваць для бюджэту і грамадзян? Я меркаваў, што гэта нічога не будзе каштаваць. Але калі трэба падтрымаць якія-небудзь гаспадаркі - падтрымаем. І самае галоўнае: ці будзе станоўчы сацыяльны і эканамічны эфект?" - пацікавіўся ён.

Удзельнікамі нарады ў кіраўніка дзяржавы сталі прэм'ер-міністр, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, старшыня Камітэта дзяржкантролю, кіраўнік спраў Прэзідэнта, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання, кіраўніцтва вобласці і раёнаў.

Як адзначыў на нарадзе кіраўнік спраў Прэзідэнта, ключавую ролю ў дасягненні станоўчых вынікаў работы "Купалаўскага" і "Аграпрамысловага комплексу" адыграла фінансавая дапамога з боку Кіраўніцтва спраў: 200 млн рублёў інвестыцый за паўтара года. Аднак, паводле яго слоў, кіруючыя кампаніі холдынгаў так і не змаглі забяспечыць у поўнай меры фарміраванне адзінай вытворчай, фінансавай, інвестыцыйнай палітыкі, у тым ліку ўдзел у цэнтралізаванай закупцы сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых, продажы гатовай прадукцыі, арганізацыі маркетынгавай, лагістычнай і іншай дзейнасці. Акрамя таго, функцыі кіруючых кампаній часта дубліруюць адпаведныя функцыі ўпраўленняў па сельскай гаспадарцы райвыканкамаў (у частцы кантролю тэхналогіі, збору аператыўнай, справаздачнай інфармацыі).

"Таму абсалютна лагічна, што ў мэтах выбудоўвання найбольш аптымальнай і эфектыўнай сістэмы кіравання прадпрыемствамі прапануецца перадаць бязвыплатна з рэспубліканскай уласнасці акцыі арганізацый - удзельнікаў холдынгаў у камунальную ўласнасць", - агучыў вынесеную на нараду прапанову Юрый Назараў.

Аляксандр Лукашэнка наконт гэтага звярнуў увагу, што неаднаразова ўказваў кіраўніку спраў Прэзідэнта на мэтазгоднасць менавіта такога рашэння ў сітуацыі, якая склалася з гэтымі аграхолдынгамі.

"Я пераконваў месяцы два Юрыя Віктаравіча. Ён: "Мы грошы туды ўклалі, гэта маё". Сапраўдны кулак, я яго кулаком называю. Якая розніца, гавару, ты вышэйшая службовая асоба, прадстаўнік Прэзідэнта. Для мяне ўся краіна, усе прадпрыемствы аднолькавыя. Ну, тваё - не тваё, на месцы лепш відаць. Вось бачыце, нарэшце пераканаў - прызнае, што гаспадаркі будуць кіравацца старшынёй райвыканкама, як гэта павінна быць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт растлумачыў, што ў свой час рашэнне аб аб'яднанні ў аграхолдынгі прымалася з тым, каб забяспечыць сыравінную базу для новага сучаснага малакаперапрацоўчага завода ў Шклове, будаўніцтва якога, паводле даручэння кіраўніка дзяржавы, павінна быць завершана да 7 лістапада бягучага года.

Магутнасці новага прадпрыемства разлічаны на перапрацоўку 300 т малака за суткі. І пастаўку такіх аб'ёмаў павінны забяспечыць перш за ўсё мясцовыя буйныя сельгасвытворцы - "Купалаўскае" і "Александрыйскае", якія размешчаны на лепшых землях раёна і займаюць значную яго частку.

"Александрыйскае" і малаказавод пакуль застаюцца ў структуры Кіраўніцтва справамі, якое цяпер павінна будзе сканцэнтравацца не столькі на вырошчванні сельгаспрадукцыі і малочнай жывёлагадоўлі, колькі на перапрацоўцы.

Што датычыцца "Купалаўскага", першапачатковая задума была ў тым, каб арганізаваць яго па аналогіі з агракамбінатам "Дзяржынскі". "Нібыта можна было зрабіць. Але сяк-так рабілі", - ахарактарызаваў праведзеную работу Прэзідэнт. Былі, паводле яго слоў, і кадравыя памылкі. Замест таго каб узяць некалькі талковых упраўленцаў з "Дзяржынскага" і перавесці на кіруючыя пазіцыі ў "Купалаўскім", дзе яны паўтарылі б паспяховы вопыт, на гэтыя пазіцыі паставілі іншых людзей.

"У кантакце з губернатарам і старшынёй райвыканкама трэба было выбудаваць гэту работу. Але яна не выбудавана. Што рабіць? - задаў слушнае пытанне кіраўнік дзяржавы. - Нельга страціць гэтыя сельгасарганізацыі, таму што яны размешчаны на лепшых землях у краіне. Горацкі, Шклоўскі, Бялыніцкі, Круглянскі, Магілёўскі раёны, уся тая ўсходняя каса, - гэта лепшыя землі на ўсходзе. Яны наўрад ці ўступаюць і Гродзенскай вобласці. Але вось гэты бардачок, які ў нас заўсёды з савецкіх часоў быў у Магілёўскай вобласці, Ісачанкам (старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам. - Заўвага БЕЛТА) не пераможаны, як Берлін у 1945-м. Так і застаецца. Са сваім царом у галаве там кожны, і Барташ (Сяргей Барташ, старшыня Шклоўскага райвыканкама. - Заўвага БЕЛТА) прыйшоў у Шклоўскі раён - гэты цар да яго ў галаву залез".

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што гаспадаркі, якія ўваходзяць у аграхолдынгі Кіраўніцтва справамі, выказваюць жаданне перайсці да аўтаномнай работы. "Могуць яны працаваць самастойна? Няхай працуюць. Нічога страшнага, што яны не ў холдынгу будуць. Калі не атрымалася, няхай працуюць самастойна. Ад іх што патрэбна? Малако - у Шклоў на новы малаказавод, мяса - у Магілёў на мясакамбінат, лён (гэта льнаводчыя гаспадаркі) - на мадэрнізаваны льнозавод у Шклове", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
22.00 Навіны (Ням.)

Далей:
22.20 Беларуская літаратура: класікі і сучаснікі (Ням.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны