Фота belta.by
Абстаноўка не крытычная, але ёсць насцярожваючыя фактары. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час наведвання Цэнтральнага каманднага пункта ВПС і войскаў ППА, дзе яму далажылі аб арганізацыі і выкананні задач баявога дзяжурства па проціпаветранай абароне.
"Без вялікіх дакладаў. Давайце паглядзім на тое, што адбываецца вакол нашай краіны, перш за ўсё ў паветры, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы вельмі часта абмяркоўваем пытанні бяспекі нашай дзяржавы, асабліва ў паветранай прасторы. Як я бачу, цяпер абстаноўка ў нас не крытычная. Але тым не менш фактары насцярожваючыя (ёсць. - Заўвага БЕЛТА)".
Ён адзначыў, што войскі ў павышанай баявой гатоўнасці знаходзяцца ўжо на працягу некалькіх сутак. Як далажылі Прэзідэнту, у суботу пасля інцыдэнтаў перавялі ў ступень гатоўнасці нумар адзін.
Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў: "Трое сутак пасля падзей побач з намі. Я маю на ўвазе ў Бранскай вобласці, калі былі збіты чатыры паветраныя судны. Мы вымушаны былі на гэта рэагаваць. З таго часу мы знаходзімся ў больш павышанай гатоўнасці - нашы войскі. Таму мяне цікавіць абстаноўка вакол краіны. І, зразумела, напрамкі і перспектывы развіцця гэтай абстаноўкі. Коратка. Без запалохванняў. Аб тым, што адбываецца і што мы чакаем у кароткатэрміновай перспектыве".
Падрабязнасцямі з журналістамі пасля завяршэння даклада кіраўніку дзяржавы падзяліўся камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Андрэй Лук'яновіч. Ён заявіў, што ў святле апошніх падзей, якія адбываюцца на заходняй, паўднёвай граніцы, у тым ліку ў сувязі з мерапрыемствамі баявой падрыхтоўкі краін НАТА на чале з ЗША, дзяжурныя сілы нясуць дзяжурства ва ўзмоцненым рэжыме. "На гэты момант прыцягваюцца дадатковыя сілы і сродкі. У нас штодзень заступаюць на баявое дзяжурства па проціпаветранай абароне ад 750 да 1 тыс. чалавек у нашым відзе Узброеных Сіл. Дзяжурныя сілы пасля інцыдэнтаў у Расійскай Федэрацыі былі прыведзены ў баявую гатоўнасць нумар адзін. Гэта былі зенітныя ракетныя войскі, радыётэхнічныя і авіяцыя", - расказаў камандуючы.
Паводле яго слоў, баявое дзяжурства вядзецца ва ўзмоцненым рэжыме, гэтак жа як і ахова на ўсіх аэрадромах і шэрагу аб'ектаў радыётэхнічных і зенітных ракетных войскаў.
Андрэй Лук'яновіч у цэлым адзначыў, што Прэзідэнт Беларусі ўдзяляе вельмі шмат увагі пытанням развіцця і забеспячэння боегатоўнасці Узброеных Сіл. "Галоўная задача нашага віду Узброеных Сіл - нясенне баявога дзяжурства па проціпаветранай абароне ў мірны час. Кіраўнік дзяржавы сёння заслухаў інфармацыю аб сілах і сродках, якія прыцягваюцца да нясення баявога дзяжурства, аб выніках. У нас штомесяц праводзяцца праверкі дзяжурных сіл па ППА. І крайняя праверка была 11 мая. Вынікі паказваюць, што наш від Узброеных Сіл справіўся з пастаўленай задачай. Вынікі пацверджаны матэрыяламі аб'ектыўнага кантролю", - сказаў ён.
Вялікая ўвага таксама ўдзяляецца пытанням удасканалення, закупкі новых узораў узбраення і ваеннай тэхнікі. Напрыклад, ВПС і войскі ППА ў тым ліку ў бягучым годзе атрымліваюць новыя радыёлакацыйныя станцыі "Раса", "Усход" беларускай вытворчасці. Закупка новых узораў тэхнікі запланавана і на будучае ў рамках плана будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл да 2025 года. "Таксама мы чакаем у гэтым годзе пастаўку новых зенітных ракетных комплексаў і для авіяцыі - новыя самалёты Су-30СМ", - дадаў Андрэй Лук'яновіч.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут