Фота belta.by
Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" павінен быць арганізаваны на высокім узроўні. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час пасяджэння аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні кінафестывалю.
"Хутка Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" зноў раскрые свае дзверы для аматараў кінамастацтва і ўсіх жадаючых далучыцца да лепшых узораў айчыннага і сусветнага кінематографа. Ні для кога не сакрэт, што наш фестываль - цудоўная пляцоўка для наладжвання трывалых дзелавых і творчых сувязей, абмену вопытам і добры, дзейсны інструмент міжкультурнай камунікацыі. Фанфары папярэдняга фестывалю даўно адгрымелі, і ва ўсіх была магчымасць прааналізаваць дасягнутыя вынікі, вылучыць паспяхова рэалізаваныя ідэі і навацыі, вызначыць новыя шляхі ўдасканалення работы", - сказаў Ігар Петрышэнка.
Ён адзначыў, што ў мінулым годзе фестываль атрымаў добры старт з новай творчай камандай. "Дзякуючы іх прафесійнай рабоце ў фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі рэкорднай колькасці краін - 54. Пашырылася геаграфія ўдзельнікаў, узнялі і якасную планку. На бягучы год мы павінны паставіць сабе новую мэту і ўзяць новую вышыню. У сувязі з гэтым на арганізатараў і на дырэкцыю кінафестывалю кладзецца вельмі вялікая і адказная работа па забеспячэнні высокага ўзроўню правядзення гэтага міжнароднага форуму", - адзначыў віцэ-прэм'ер.
Сёлета "Лістапад" плануецца правесці 4-11 лістапада ў Мінску. "У нас Год гістарычнай памяці, і гэта праблематыка будзе праходзіць чырвонай ніткай. Будзе прадэманстравана калекцыя "Беларусьфільма", будзе вельмі цікава. Таксама мы захаваем практыку падключэння нашых рэгіёнаў да прагляду прэм'ерных паказаў конкурсных фільмаў - яна сябе апраўдала. Акрамя таго, у Мінску будуць сустракацца кінематаграфісты, артысты, уносіць новыя ідэі, каб кінамастацтва развівалася і аб'ядноўвала нашы народы. Спадзяюся, што мы парадуем не толькі беларускага кінагледача, але і ўсіх аматараў кіно новымі падыходамі, новымі ідэямі і новымі фільмамі", - дадаў намеснік прэм'ер-міністра.
"За той кароткі тэрмін, які застаўся да старту фестывалю, нам трэба зрабіць вельмі шмат. Ёсць пытанні, да вырашэння якіх неабходна падыходзіць вельмі ўважліва і з усёй адказнасцю. Гэта запрашэнне замежных гасцей і ўдзельнікаў, падбор складу журы конкурсных праграм, пошук партнёраў і спонсараў, новых форм узаемадзеяння прадстаўнікоў кінематаграфічнай супольнасці. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць прапрацоўцы кандыдатур на ўручэнне спецыяльнага прыза Прэзідэнта "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" і прыза "За гуманізм і духоўнасць у кіно", - рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.
Паводле інфармацыі Telegram-канала Міністэрства культуры, традыцыйна гледачам будуць прапанаваны да прагляду фільмы-канкурсанты, а таксама шырокая пазаконкурсная і рэтраспектыўная праграмы, сустрэчы, майстар-класы, выставы. Як і ў мінулым годзе, конкурсныя работы будуць паказаны не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. У Оршы, як культурнай сталіцы бягучага года, пройдзе сустрэча з кінематаграфістамі з краін - удзельніц фестывалю.
Акрамя традыцыйных намінацый ігравога, неігравога кіно, конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік", конкурсная праграма гэтага года ўключае новую намінацыю - анімацыйнае кіно.
Журы вызначыць лепшыя кінастужкі ў кожнай з намінацый. Па традыцыі будзе ўручаны і прыз імя беларускага кінарэжысёра Віктара Турава. Сёлета стаць яго ўладальнікам можна будзе незалежна ад намінацыі.
Яшчэ адна навацыя 28-га кінафоруму - пітчынгі (прэзентацыі) студэнцкіх фільмаў, а таксама кінапраекты, прысвечаныя Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне.
Кінафестываль "Лістапад" дэбютаваў у 1994 годзе і быў прызначаны аб'ядноўваць лепшыя карціны, створаныя на постсавецкай прасторы. У першых форумах прымалі ўдзел фільмы з Расіі, Украіны, Казахстана, Азербайджана. З часам кінафестываль пашырыўся, заваяваў аўтарытэт, а ў 2003 годзе афіцыйна набыў статус міжнароднага.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут