Самымі папулярнымі тэатрамі Мінска сталі Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага. Такую інфармацыю па выніках 2013 года прывёў Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі напярэдадні Сусветнага дня тэатра, паведамляе БЕЛТА У краіне дзейнічае 28 прафесійных тэатраў, з якіх 19 драматычных і музычных, 8 - дзіцячых і юнага гледача, 1 - оперы і балета. Гледачы паглядзелі 8,6 тыс. спектакляў, канцэртаў, творчых вечароў, амаль трэць з якіх прыпала на прафесійныя тэатры Мінска.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.