Беларусі паступіла прапанова старшынстваваць на пасяджэннях саветаў кіраўнікоў дзяржаў, кіраўнікоў урадаў і міністраў замежных спраў СНД. Пра гэта ішла размова на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея са старшынёй Выканаўчага камітэта-выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Беларускі бок з разуменнем паставіцца да гэтай ініцыятывы Выканкама СНД і запэўнівае, што аператыўна разгледзіць яе ў духу канструктыўнага ўдзелу краіны ў інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы. Падчас сустрэчы таксама абмеркоўвалася падрыхтоўка да маючага адбыцца Савету міністраў замежных спраў СНД 4 красавіка ў Маскве, ажыццяўлення старшынства ў Садружнасці ў 2014 годзе.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.