На тыдні ў Мінску запланавана пазачарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў-удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД. У парадку дня - сітуацыя, што складваецца ў асобных рэгіёнах Украіны, у прыватнасці, у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым. Магчыма, будзе закранацца і тэма пазачарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД – яго раней ініцыіраваў Кіеў. Праўда, пра магчымых удзельнікаў пакуль не паведамляецца. Як заявіў днямі пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Украіны пры каардынацыйных інстытутах СНД Іван Бунечка, - падрыхтоўка да асноўных мерапрыемстваў старшынства Украіны ў Садружнасці пакуль ідзе ў планавым рэжыме.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.