Пра гэта паведаміла пасол Францыі ў Беларусі Дамінік Газюі. Летась тавараабарот склаў каля $600 млн. Адзін з прыярытэтаў Еўрапейскага саюза цяпер, таксама як і Беларусі, - садзейнічаць выхаду са складанай эканамічнай сітуацыіяй. У такіх умовах, безумоўна, і беларускія, і французскія партнёры зацікаўлены ў тым, каб супрацоўнічаць, прыязджаць адзін да аднаго, інвесціраваць, - падкрэсліла Дамінік Газюі. Пасол звярнула ўвагу, што французскія кампаніі ўдзельнічаюць у розных конкурсных праграмах, якія праводзяцца ў Беларусі. У прыватнасці, французская кампанія CSM Bessac паставіць інавацыйнае абсталяванне для будаўніцтва трэцяй лініі мінскага метро прыблізным коштам 11,5 млн еўра.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.