Усе экспанаты ў розны час сышлі з канвеера Добрушскага завода. Тут і апошнія вырабы, і рэчы з гісторыяй. Наведвальнікам прапануюць ацаніць ужо гатовую прадукцыю і паназіраць за работай майстра. Самыя здольныя могуць і самі паспрабаваць размаляваць посуд. З кожным узмахам пэндзля звычайныя кубкі і талеркі становяцца ўсё больш падобныя на сапраўдныя творы мастацтва. Добрушскі фарфоравы завод - адзіны ў сваім родзе ў нашай краіне.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.