Міжнародная фінансавая карпарацыя падала крэдыт у памеры $7 млн. Беларускаму народнаму банку для фінансавання праектаў малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі.
Як патлумачыў кіраўнік рэгіянальнага прадстаўніцтва МФК у Беларусі і Украіне Руфат Алімарданаў, гэты крок накіраваны на пашырэнне даступнасці фінансавых рэсурсаў для прадстаўнікоў перспектыўнага сектара беларускай эканомікі, якім з'яўляецца малы і сярэдні бізнэс.
Фінансаванне будзе весціся на прывабных умовах - 9,5-10 % гадавых.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.