Беларусь і Кітай прынялі праграму развіцця ўсебаковага стратэгічнага партнёрства на 2014-18 гады. Пытанні далейшага ўзаемадзеяння дзвюх краін абмеркавалі ў Пекіне прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч і прэм'ер Дзяржсавета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Кэцян. Сімвалічна, што прыняцце такога важнага для партнёраў дакумента адбылося у дзень устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем (20 студзеня 1992 года). У сувязі з гэтым Міхаіл Мясніковіч перадаў Лі Кэцяну прывітанне ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з пажаданнямі міру і працвітання Кітаю.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.