Кітайская карпарацыя СITIC Construction пераходзіць на новы ўзровень адносін з Беларуссю. Зараз кампанія будзе займацца не падраднай дзейнасцю, а інвестыцыйнай. Пра гэта ішла размова на сустрэчы прэм'ер -міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча і старшыні праўлення СITIC Construction Хун Бо. Пры ўдзеле кітайскай кампаніі ў Беларусі ўжо рэалізавана некалькі буйных праектаў. Зараз прадстаўнікі СITIC разам з беларускімі міністэрствамі працуюць па шэрагу новых праектаў. Бакі дэталёва абмеркавалі пытанні рэалізацыі новых праектаў з улікам пэўных рызык і перспектыў. Некаторыя пытанні ўдалося вырашыць нават падчас сустрэчы. Як адзначана, гарантам якаснай рэалізацыі праектаў паслужыць добры ўзровень узаемаразумення партнёраў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.