Сістэма рэалізацыі мэтавых задач сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2014 год зацверджана ў Беларусі.
Як адзначылі ва ўрадзе, эканамічная палітыка сёлета будзе накіравана на павышэнне дабрабыту насельніцтва за кошт збалансаванага эканамічнага росту , структурнага рэфармавання і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі краіны, стварэння новых працоўных месцаў.
Павышэнне канкурэнтаздольнасці айчынных прадпрыемстваў плануецца забяспечыць за кошт іх рэструктурызацыі , скарачэння невытворчых выдаткаў, прыцягнення прыватных інвестараў. Прадугледжана стварэнне новых арганізацый у вытворчай сферы, пераразмеркаванне працоўных рэсурсаў у новыя перспектыўныя сектара эканомікі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.