Судан праяўляе цікавасць да супрацоўніцтва з Беларуссю ў прамысловасці і энергетыцы. Гэтыя пытанні абмяркоўваліся падчас візіту ў гэтую краіну намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова.
Адбыліся шэраг сустрэч, пад час якіх суданскі бок праявіў цікавасць да стварэння зборачных вытворчасцей беларускіх грузавых аўтамабіляў, сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці ўгнаенняў, будаўнічых канструкцый і матэрыялаў, а таксама ўдзелу беларускага боку ў распрацоўцы радовішчаў мінеральных рэсурсаў і ўзвядзенні энергетычных аб'ектаў.
Бакі таксама абмеркавалі шляхі актывізацыі міжпарламенцкага супрацоўніцтва і шэраг пытанняў міжнароднага парадку дня.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.