Праект пагаднення аб электронным гандлі накіраваны ў краіны ЕАЭС для ўнутрыдзяржаўных працэдур


 
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) адобрыў праект пагаднення аб электронным гандлі таварамі ў Еўразійскім эканамічным саюзе і накіраваў яго ў дзяржавы-члены для правядзення ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для падпісання дакумента. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў гандлёвым блоку ЕЭК.

"Пагадненне распрацавана ў рамках рэалізацыі дарожнай карты па стварэнні спрыяльных умоў для развіцця электроннага гандлю ў ЕАЭС, зацверджанай кіраўнікамі ўрадаў краін саюза ў 2021 годзе. Яно накіравана, у першую чаргу на ўстанаўленне агульных правіл ажыццяўлення такога віду гандлю на ўнутраным рынку", - растлумачылі ў ЕЭК.

"Фактычна мэта праведзенай маштабнай работы заключалася ў тым, каб знізіць рызыкі ўзнікнення розных бар'ераў на шляху свабоднага перамяшчэння тавараў электроннага гандлю", - пракаменціраваў дакумент член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

Ён удакладніў, што для бізнесу гэта азначае адзінства, прадказальнасць і празрыстасць рэгулявання на ўсёй тэрыторыі саюза, магчымасць прымянення электроннага дакументаабароту, зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі і фінансавых выдаткаў. Для спажыўцоў размова ідзе аб адзіных нормах абароны іх правоў на ўзроўні не ніжэйшым, чым пры традыцыйным гандлі, забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі, абароне персанальных даных, абмежаванні спам-рассылак.

У цэлым стварэнне комплекснага прававога асяроддзя з'яўляецца важным этапам для прадастаўлення спрыяльных умоў як для бізнесу, так і для спажыўцоў краін "пяцёркі". Забеспячэнне свабоды перамяшчэння тавараў электроннага гандлю (як матэрыяльных, так і лічбавых), а таксама спадарожных паслуг на рынку саюза дае грамадзянам доступ да шырокага асартыменту якасных тавараў з розных рэгіёнаў і адкрывае бізнесу новыя рынкі збыту.

"Пагадненне аб электронным гандлі даказвае, што свабода гандлю і абарона правоў спажыўцоў - гэта не канкурыруючыя мэты, а ўзаемадапаўняльныя прынцыпы, якія разам утвараюць эфектыўную, даверную і канкурэнтную эканоміку", - падкрэсліў Андрэй Сляпнёў.

 

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"