Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў пасла Балгарыі ў Беларусі Ангела Ганева. Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы беларуска-балгарскага супрацоўніцтва па ўсім спектры адносін, намецілі першачарговыя крокі па актывізацыі двухбаковага палітычнага дыялога, узаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, міжпарламенцкіх кантактаў і рэгіянальнага супрацоўніцтва, пашырэнні дагаворна-прававой базы. Падчас сустрэчы Ангел Ганеў уручыў кіраўніку знешнепалітычнага ведамства Беларусі копіі даверчых грамат.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.