Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч лічыць неабходным павысіць эфектыўнасць Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым ён заявіў, адкрываючы ў Маскве пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. "Пастаянны камітэт павінен не саромецца ставіць вострыя пытанні. Сёння на парадку дня пасяджэння такія пытанні практычна адсутнічаюць", - канстатаваў прэм'ер-міністр Беларусі. Міхаіл Мясніковіч нагадаў, што з дня апошняга пасяджэння саюзнага Саўміна прайшоў роўна год. "Гэта не вельмі добра, - заўважыў Міхаіл Мясніковіч. - Пастаянны камітэт павінен быў збіраць нас часцей. Мы дамовіліся з Дзмітрыем Мядзведзевым, што нашы сустрэчы павінны праходзіць на рэгулярнай аснове".
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.