Два брэстаўчаніны, цяпер студэнты лонданскай ВНУ, прыдумалі ўнікальную рэкламу на веласіпедных колах. Вынаходства ўвайшло ў фінал прэстыжнага тэлевізійнага шоу на тэлеканале ВВС. Сярод 10 тысяч прэтэндэнтаў хлопцы сталі аднымі з 90 шчасліўчыкаў. На колах веласіпеда можна прарэкламаваць усё, што хочаш. Арцём і Кірыл разлічваюць, што іх вынаходства знойдзе прымяненне на чэмпіянаце свету па хакеі. Натхняюць Арцёма і Кірыла лісты, якія яны атрымліваюць з усяго свету. Людзі віншуюць беларусаў, многія прапаноўваюць супрацоўніцтва.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.