Беларусь і Венесуэла ствараюць дарожную карту супрацоўніцтва на бліжэйшую і доўгатэрміновую перспектыву. Пра гэта паведаміў першы намеснік прэм'ер -міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, выступаючы ў Мінску на II Форуме "Дасягненні і перспектывы двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Венесуэлай".
Праграмны дакумент будзе разгледжаны ў першым квартале наступнага на пасяджэнні двухбаковай міжурадавай камісіі па гандлёва -эканамічным супрацоўніцтве і будзе прадстаўлены на зацвярджэнне прэзідэнтаў дзвюх краін.
У дарожнай карце адлюстраваны асноўныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферах будаўніцтва , нафтахіміі , аўтамабіле - і трактарабудавання , газіфікацыі, навукі, адукацыі і іншыя.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.