Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з кіраўніком Федэральнага касмічнага агенцтва Расіі Алегам Астапенкам.
Міхаіл Мясніковіч выказаў упэўненасць, што кантакты Расіі і Беларусі ў касмічнай сферы будуць паспяховымі. Падставай для такога меркавання стала нядаўняя сустрэча Міхаіла Мясніковіча з расійскім калегам - старшынёй урада РФ Дзмітрыем Мядзведзевым у Санкт - Пецярбургу.
Па словах прэм’ер-міністра па пытаннях стварэння суперсучаснага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і стварэння сумеснай кампаніі па вытворчасці касмічных апаратаў новага пакалення бакі дасягнулі ўзаемаразумення.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.