Беларусь будзе дакладна выконваць дамоўленасці з Балівіяй, дасягнутыя на вышэйшым узроўні. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з балівійскай дэлегацыяй, якую ўзначальвае кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Балівіі Хуан Рамон Кінтана Таборга. Паводле слоў Уладзіміра Макея, першае пасяджэнне сумеснай беларуска-балівійскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве ў Мінску - знакавая падзеяй у развіцці ўзаемавыгадных адносін паміж Беларуссю і Балівіяй. Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Балівіі Эва Маралесам восенню гэтага года была вельмі значнай у гісторыі двухбаковых адносін. Прэзідэнты вызначылі курс, па якім будуць рухацца ў развіцці супрацоўніцтва, - сказаў Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, Беларусь мае намер дакладна прытрымлівацца выбранага курсу на ўсебаковае пашырэнне беларуска-балівійскіх сувязей. Міністр канстатаваў, што цяпер двухбаковы тавараабарот не вялікі, але ёсць падставы для таго, каб павялічыць гэты паказчык.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.