Пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Сяргей Алейнік і выканаўчы дырэктар Лонданскай фондавай біржы Аляксандр Джастхэм абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў сферы міжнародных інвестыцый. Гаворка таксама ішла аб магчымасцях правядзення сумесных мерапрыемстваў па пытаннях выкарыстання беларускімі суб'ектамі гаспадарання фінансавых інструментаў Лонданскай фондавай біржы. Між тым, як паведамлялася раней , Беларусь мае намер у 2014-15 гадах правесці на беларускай, а таксама замежных фондавых рынках IPO буйных высокаліквідных акцыянерных таварыстваў краіны. Такое мерапрыемства прадугледжана планам сумесных дзеянняў Савета міністраў і Нацбанка па структурным рэфармаванні і павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі краіны.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.