Магілёўскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Аркадзя Куляшова - 100 гадоў. За плячыма - цэлае стагоддзе актыўнай дзейнасці, мноства адкрыццяў і вынаходстваў, плеяда выпускнікоў, якімі ганарыцца Беларусь: героі Савецкага Саюза і алімпійскія чэмпіёны, выдатныя педагогі і навукоўцы, кіраўнікі высокага ўзроўню - у іх ліку Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, ён скончыў гістарычны факультэт. Сёння ў складзе ВНУ - 10 факультэтаў, два каледжы, інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. У рамках святкавання стогадовага юбілею ў Магілёве запланавана мноства ўрачыстых мерапрыемстваў. Чакаюць вялікую колькасць ганаровых гасцей.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.