Усе кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД , якое пройдзе ў Мінску ў канцы кастрычніка. Пра гэта паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення саміту.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое , што праграма форуму сфарміравана , і папрасіў яе аператыўна накіраваць пасля зацвярджэння калегам у краіны Садружнасці , а таксама ў Выканаўчы камітэт СНД.
Прэзідэнт таксама адзначыў, што ўсе арганізацыйныя пытанні правядзення пасяджэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД патрабуюць самага ўважлівага кантролю.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.