Украінская дэлегацыя правядзе кансультацыі з прадстаўнікамі АЭП на палях саміту СНД , што пройдзе ў Мінску ў канцы кастрычніка. Пра гэта паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД.
Паводле слоў Прэзідэнта , галоўным пытаннем маючага адбыцца пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета стане праца над дамовай аб Еўразійскім эканамічным саюзе з пералікам абмежаванняў і выключэнняў з рэжыму свабоднага гандлю. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў , што для Беларусі развіццё еўразійскай інтэграцыі -- адзін з прыярытэтных напрамкаў у дзяржаўнай знешняй палітыцы.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.