Супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана ў сферы культуры дынамічна развіваецца , паведаміў міністр культуры і інфармацыі Казахстана Мухтар Кул-Мухамед падчас сустрэчы з міністрам культуры Беларусі Барысам Святловым.
У цэнтры ўвагі былі прынцыпы далейшага культурнага супрацоўніцтва паміж краінамі. Мухтар Кул-Мухамед таксама акцэнтаваў увагу на тым, што ад кантактаў на ўзроўні міністэрстваў неабходна пераходзіць да ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі культуры.
Барыс Святлоў выступіў з ініцыятывай правесці сумесныя беларуска - казахстанскія выставы да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Мухтар Кул- Мухамед падтрымаў ініцыятыву беларускага калегі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.