Найбольш перспектыўнымі ў супрацоўніцтве Беларусі і Санкт -Пецярбурга могуць стаць праекты ў галіне нанатэхналогій, біятэхналогій , а таксама праекты па вытворчасці лекавых прэпаратаў, пра гэта заявіў у паўночнай сталіцы РФ прэм'ер -міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
На яго думку, у супрацоўніцтве паміж нашай краінай і Санкт-Пецярбургам яшчэ шмат пустых ніш. Бакі будуць не толькі прырастаць новымі праектамі , але і пераходзіць у фазу інавацыйнага інвестыцыйнага супрацоўніцтва, каб гэтыя праекты былі больш перспектыўнымі.
У сваю чаргу губернатар Санкт -Пецярбурга Георгій Палтаўчанка адзначыў, што супрацоўніцтва Беларусі і гэтага расійскага рэгіёна ідзе дастаткова дынамічна практычна па ўсіх напрамках.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.