Планы па арганізацыі Дзён эмірацкай культуры ў Мінску абмеркаваны ў Абу-Дабі, пад час сустрэчы Пасла Беларусі ў ААЭ Рамана Галоўчанка з міністрам культуры, моладзі і грамадскага развіцця гэтай краіны шэйхам Нахаянам бен Мубаракам аль-Нахаянам. Гаворка ішла аб двухбаковым узаемадзеянні ў галіне культуры, разгледжана магчымасць падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам культуры, моладзі і грамадскага развіцця ААЭ, а таксама абмену мастацкімі выставамі і візітамі дэлегацый.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.