Прэзідэнты Беларусі і Шры-Ланкі Аляксандр Лукашэнка і Махінда Раджапаксе пацвердзілі курс на ўсебаковае развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, якую прынялі кіраўнікі дзяржаў па выніках перамоў у Мінску. Лідары дзвюх краін пацвердзілі намеры вывесці беларуска-ланкійскае ўзаемадзеянне на новы ўзровень, працягваць аказваць узаемную падтрымку на міжнароднай арэне.
У цэлым, падводзячы вынікі перамоў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што абмеркаваны ўвесь спектр двухбаковага супрацоўніцтва. Беларускі лідар асабліва адзначыў, што беларуска-ланкійскія адносіны набылі апошнім часам выразную станоўчую дынаміку.
У сваю чаргу Прэзідэнт Шры-Ланкі Махінда Раджапаксе адзначыў, важнасць таго, што цяперашні візіт - першы ў гісторыі двухбаковых адносін Беларусі і Шры-Ланкі, які пацвярджае зацікаўленасць абедзвюх дзяржаў ва ўмацаванні ўзаемавыгадных кантактаў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.