Свята ў гонар 1150-годдзя славянскага пісьменства сабрала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і замежных славістаў, і айчынных даследчыкаў стараславянскай культуры, і мастакоў-канцэптуалістаў. У цэнтры падзеі - дзве выставы: кніжная і мастацкая. На першай - амаль 200 выданняў: ад старадрукаў і кніг па гісторыі славянства да навінак, якія атрымліваюць прызы на міжнародных кніжных кірмашах. На другой - тры дзясяткі работ, у якіх разважанні мастакоў на тэму "Слова як аб'ект творчасці". Старажытныя буквіцы ад Кірылы і Мяфодзія дыктуюць моду беларускім дызайнерам, жывапісцам, канцэптуальным фотамастакам. А прыхільнікаў камп'ютарнай мовы заахвочваюць вярнуцца да старой добрай каліграфіі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.