У Жэневе высока ацанілі міжнацыянальную і міжканфесійную сітуацыю ў Беларусі. Такая ацэнка была дадзена пад час 83-га Пасяджэння Камітэта па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі ў рамках разгляду дакладу Рэспублікі Беларусь.
У прыватнасці, было адзначана, што ў Беларусі адсутнічае дыскрымінацыя па прыкметах расы, колеру скуры, веравызнання, нацыянальнага паходжання. Было адзначана вялікая ўвага, якая надаецца пытанням заахвочвання культурнай разнастайнасці, развіцця і захавання культур нацыянальных супольнасцей Беларусі.
Асобна быў адзначаны гістарычны ўклад Беларусі ў барацьбу з нацызмам і заканадаўчыя і практычныя меры, што прымаюцца з мэтай недапушчэння ўзнікнення расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці, знявагі нацыянальнага гонару і годнасці.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.