Фота: belta.by
У Міністэрства замежных спраў Беларусі быў выкліканы пасол Украіны Ігар Кізім, якому быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з інцыдэнтам ва ўкраінскім горадзе Днепр, дзе па рашэнні мэра горада Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь быў заменены на іншую сімволіку. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Да ўкраінскага боку было даведзена, што ў Беларусі разглядаюць гэту цынічную праяву недружалюбных адносін да суверэннай нацыі як акт дзяржаўнага вандалізму, які грубым чынам парушае асноўныя прынцыпы міжнароднага права - прынцып суверэннай роўнасці дзяржаў і прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў, - а таксама нормы міжнародных адносін, прынятыя ў цывілізаваным свеце, дыпламатычнай і пратакольнай практыцы", - падкрэслілі ў міністэрстве.
Пасол быў папярэджаны аб тым, што ў выпадку невыканання агучаных на сустрэчы патрабаванняў беларускі бок пакідае за сабой права прыняць далейшыя суразмерныя крокі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.